• ru
  • by
  • 18 мая

    USD

    EUR

    Столин

    13C

    Жыццё – служэнне Богу і людзям

    20.09.2019

    338

    0

    Rate this post

    На мінулым тыдні дэлегацыя Столінскага раёна прыняла ўдзел у Праваслаўным злёце моладзі ў г. Скапіне Разанскай вобласці. Гэта сацыяльна-культурны праект, сутнасць якога ва ўзаемадзеянні ў сферы духоўнай асветы, адукацыі, культуры на лепшых прыкладах праваслаўнай веры. Сёлета ён быў прысвечаны духоўна-маральнаму выхаванню маладога пакалення.
    У склад дэлегацыі ўвайшлі рэгент храма Свяціцеля Лукі Крымскага г. Століна, матушка Анастасія Сулкоўская, памочнік інспектара Слонімскага духоўнага вучылішча Ганна Стахавец, студэнт Мінскай духоўнай семінарыі (аг. Жыровічы) Дзяніс Цярохін, кіраўнік царкоўнага хора храма Нерукатворнага вобраза Хрыста Збавіцеля аг. Рубель Таццяна Пашкевіч, навучэнцы Рубельскай СШ Станіслаў Буйніцкі, Ксенія Страха, Наталля Вабішчэвіч, Каленік Страха, Кацярына Вабішчэвіч, Андрэй Пашкевіч. Узначаліла дэлегацыю галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Дабрынец.
    Праваслаўны злёт праходзіць у горадзе-пабраціме Скапіне восьмы раз. Да гэтага меў статус міжраённага, сёлета стаў міжнародным. У злёце ўдзельнічалі 23 каманды. Прадстаўнікі Століншчыны прымалі ўдзел упершыню.
    Спачатку наша група наведала сяло Канстанцінава – малую радзіму вядомага паэта Сяргея Ясеніна, Разанскі крэмль – гісторыка-архітэктурны музей-запаведнік пад адкрытым небам.
    У другі дзень каля Дзімітрыеўскага мужчынскага манастыра на беразе ракі Вёрды, дзе святкаваў перамогу ў Кулікоўскай бітве знаснавальнік гэтага манастыра Дзмітрый Данскі, праходзілі спаборніцтвы паміж камандамі. Тэма злёту гучала так – “Жыццё як служэнне Богу і людзям”.
    Першы конкурс – музычны. Хлопчыкі і дзяўчынкі са Століншчыны выконвалі кампазіцыю праваслаўнай тэматыкі. І ў гэтым заданні былі прызнаны лепшымі.
    Другі конкурс – дамашняе заданне – прадугледжваў падрыхтоўку загадзя. Нашы ўдзельнікі ў творчай форме распавялі пра царскую сям’ю і заваявалі трэцяе месца.
    Таксама прайшлі інтэлектуальная віктарына, прысвечаная тэмам злёту, майстар-класы, конкурсная гульнявая праграма “Спорт-мікс”. І ўсюды столінскія рабяты прымалі актыўны ўдзел.
    Пасля ўсіх спаборніцтваў былі падведзены вынікі. Наша каманда заняла ганаровае трэцяе месца. Штогод спецыяльную ўзнагароду ўручае настаяцель Дзімітрыеўскага мужчынскага манастыра ігумен Амросій. Вельмі прыемна, што ў гэтым годзе яна дасталася камандзе са Століна.
    Акрамя спаборніцкага духу паміж дзецьмі былі наладжаны цёплыя сяброўскія адносіны. Незабыўныя ўражанні пакінула экскурсія па манастыры. Ва ўсіх была магчымасць пазнаёміцца, пагутарыць з ігуменам Лукой (Сцяпанавым), вядучым і госцем тэлевізійных праграм на каналах “Союз”, “Спас”, які нібы сонца сагравае ўсіх навакольных сваім цяплом і дабрынёй.
    У беларускай дэлегацыі засталіся самыя лепшыя ўражанні і ўспаміны. Падчас паездкі адбыўся абмен творчымі ідэямі, эфектыўнымі формамі духоўнага выхавання, прапагандзіраваліся культурныя і маральныя каштоўнасці.
    Арганізатары паездкі выказваюць па-дзяку бацькам за садзейнічанне і добрае выхаванне дзяцей.
    Святлана
    МАРОЗ

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика