• ru
  • by
  • 4 мая

    USD

    EUR

    Столин

    9C

    Ведай нашых! Фальклор па-сучаснаму

    18.04.2022

    202

    0

    Rate this post

    Мадэльеры Давыд-Гарадоцкага і Столінскага цэнтраў дзіцячай творчасці прынялі ўдзел у адкрытым фестывалі-конкурсе моды «Brest junior fashion», які прайшоў у Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры маладзёжнай творчасці.Аб’яднанне па інтарэсах «Давыд-СІЦІ» атрымала дыплом ІІ ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Школа моды» за калекцыю сукенак «Белая Русь».
    Кіраўнік аб’яднання Іна Петрусевіч падзялілася ўражаннямі:
    – Ідэя калекцыі сукенак прыйшла ў галаву мне даўно, але ўсё не магла прыдумаць назву. Хацелася ўвасобіць на тканіне бярозавы гай, таму і такое спалучэнне колераў. Белы сімвалізаваў чысціню, свежасць і нявіннасць, а зялёны – жыццё, баланс і бадзёрасць духу. Чырвоны колер у калекцыю дадалі ў апошні момант і ўсё стала гарманічна. Мы не сталі выдумваць нічога мудрагелістага. Сукенкі можна апранаць не толькі на сцэну, але і ў паўсядзённым жыцці. Дзяўчаты праяўлялі ўсю сваю фантазію ў ходзе работы: штосьці дабаўлялі, штосьці – наадварот – прымалі. Нарэшце ў нас атрымалася сем розных вобразаў. Набыць тканіну дапамаглі бацькі. У асноўным працавалі на занятках, а вось вышыўку рышэлье – адметнасць калекцыі – я асвоіла самастойна. Упрыгожылі калекцыю бярозавымі спілкамі з беларускім арнаментам, якія ёсць на паясах і торбачках. Часу спатрэбілася многа, затое ёсць вынік, якім мы задаволены. Вялікая заслуга належыць педагогу Марыне Кравец, якая займалася падрыхтоўкай дэфіле. Ацэньваліся ж не толькі строі, але і артыстычнасць мадэляў. З гэтай задачай паспяхова справіліся Алеся Ціхан, Кацярына Бясан, Валерыя Ціхан, Вікторыя Ляшкевіч, Арына Бясан, Анастасія Лагодзіч, Кацярына Філановіч. З 11 канкурсантаў у нашай намінацыі мы ўступілі толькі ўзорным студыям з Брэста. Так што нам ёсць да чаго імкнуцца.


    З гэтага ж конкурсу прывезлі дыплом фіналіста мадэльеры Столінскага цэнтра дзіцячай творчасці, якія на чале з кіраўніком аб’яднання па інтарэсах «Магія творчасці» Вікторыяй Ляпілкінай стварылі калекцыю сумак «Дамскі сакрэт». Што ні сумка – то шэдэўр.
    – Каля месяца мы працавалі з дзяўчатамі. Задумка была такая, каб сумкі атрымаліся сучаснымі і этнічнымі, – расказвае Вікторыя Генадзьеўна. – Шукалі падыходзячыя малюнкі ў інтэрнэце, выдумвалі самі. Самае галоўнае тое, што мы далі новае жыццё старым рэчам. А вось усе элементы, якімі ўпрыгожаны нашы вырабы, вязалі кручком і прышывалі. Над «піарам» нашай калекцыі, гэта значыць паказам, працавала педагог-харэограф Ірына Ханавец. А дэманстравалі Дар’я Шушко, Вікторыя Дзенісенка, Дар’я Стоўба, Дар’я Пракапчук, Аліна Дабрынец, Ангеліна Гудная. Дзяўчаты ўпершыню былі на гэтым конкурсе, таму ім было цікава. Паверце, было на што паглядзець, – расказала Вікторыя Генадзьеўна.
    Віншуем удзельнікаў фестывалю і жадаем новых ідэй! Як гаворыцца, мы і самі з вусамі.
    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота аўтара
    і Аляксандра Кузьміча

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика