• ru
  • by
  • 19 мая

    USD

    EUR

    Столин

    13C

    У Ляскавічах 29 жніўня пройдзе VI Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся”

    28.08.2020

    466

    0

    Rate this post

    У Ляскавічах 29 жніўня пройдзе VI Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся”.

    Да фестывалю ў Ляскавічах прайшла маштабная рэканструкцыя — на набярэжнай узвялі цэлую вёску, пасля фестывалю яе захаваюць. Госці могуць наведаць млын, дом ткацтва, дом рыбака і паляўнічага, майстэрню ганчара і этна-кафэ. «Кліч Палесся» ўключае яркую праграму: выставы для аматараў літаратары, палявання і рыбалкі, конкурс рыбаловаў і прыгажосці, а таксама канцэрты.

    Штораз удзельнікам  фестывалю этнакультурных традыцый з’яўляецца і Століншчына. Пра тое, якую праграму падрыхтавалі на фестываль нашы творчыя калектывы, расказала намеснік дырэктара Столінскай раённай клубнай сістэмы Ніна Лісавец:

    • Наш падворак мае назву «Балотныя ўладанні». Ён складаецца з некалькіх частак — «Балотная паляна” (з імітацыяй балота, жылля міфалагічных істот Кадука і Багуна) і “Смачная паляна» (дэманстрацыя і дэгустацыя страў з балотных ягад і грыбоў). Тут жа мясцовая чараўніца частуе ўсіх сваімі балотнымі настоямі з траў і ягад. Побач сувенірная лаўка майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (лозапляценне, вырабы з саломы, карціны).

    На падворку адбудзецца выстава скульптур і карцін міфалагічных персанажаў народнага майстра, Ганаровага палешука, дырэктара Цэнтра драўлянай скульптуры вёскі Цераблічы Івана Супрунчыка.

    Музычнае суправаджэнне забяспечыць фальклорны калектыў «Каляжанкі» (кіраўнік Ірына Ляшкевіч) з в. Мачуль і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай музыкі «Выцінанка» (кіраўнік Пётр Астапчук) Столінскага гарадскога дома культуры.

    Сустрэча гасцей на Столінскім падворку і забаўляльную праграму для масавага гледача забяспечыць народны творчы клуб «Альтанка” пад кіраўніцтвам  Ніны Лісавец (Столінская раённая клубная сістэма).

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика