• ru
  • by
  • 9 мая

    USD

    EUR

    Столин

    11C

    Тыдзень роднай мовы “Родная мова, цудоўная мова!” прайшоў у бібліятэках Століншчыны

    21.02.2022

    217

    0

    Rate this post

    Тыдзень роднай мовы “Родная мова, цудоўная мова!” прайшоў у бібліятэках Століншчыны, дзе наведвальнікаў сустракалі кніжныя выставы, прагляды беларускай літаратуры. На працягу тыдня гучалі вершы на беларускай мове, ладзіліся турніры і гульні, літаратурныя кампазіцыі.

    ?️У Давыд-Гарадоцкай гарадской бібліятэцы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца ў свеце 21 лютага, у бібліятэцы прайшла гадзіна беларускай культуры “Вандроўка ў родную мову”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 7 “Б” класа СШ № 1 разам з класным кіраўніком Петравец Аленай Рыгораўнай.

    ?️Літаратурна-краязнаўчая гадзіна «Загадкавыя словы рубельскай мовы» прайшла ў Рубельскай сельскай бібліятэцы.

    ?️Манькавіцкая сельская бібліятэка прапанавала інтэрактыўную выставу “Вандроўка ў родную мову”, дзе прадстаўлены кнігі аб роднай мове беларусаў. Тут жа можна паўдзельнічаць у акцых “Павітайся па-беларуску” і атрымаць за гэта цукерку, у стыкер-акцыi “Любімае слова на беларускай мове”.
    Далучайцеся!

    stolinbib43

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика