• ru
  • by
  • 4 мая

    USD

    EUR

    Столин

    9C

    Століншчына ўключылася ў акцыю «Дзеці ідуць у школу»

    24.08.2021

    294

    0

    Rate this post

    Вынікі прафсаюзнага маніторынгу цэн на ўвесь асартымент школьных тавараў, які прайшоў па ўсёй краіне, паказаў, што сабраць дзіця ў школу вельмі выдатковае мерапрыемства.
    – У параўнанні з мінулым годам цэны падраслі дзесьці на 6, дзесьці на 10 працэнтаў, – гаворыць старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вячаслаў Шэлест. – Прафсаюзы занепакоеныя такой сітуацыяй на рынку школьных тавараў. Мы гатовыя падтрымаць і аказаць неабходную дапамогу работнікам. Звярнуцца ў сваю прафсаюзную арганізацыю можа кожны работнік – член прафсаюза. І мы бачым, што ёсць неабходнасць накіраваць сродкі на аказанне дапамогі бацькам, чые дзеці ідуць у школу.
    Акцыя «Прафсаюзы – дзецям» дзейнічае з 2002 года. Прафсаюзныя арганізацыі аказваюць дапамогу ў падрыхтоўцы дзяцей да школы. Асаблівая ўвага надаецца дзецям, якія ідуць у першы клас, дзецям-сіротам, шматдзетным, маламаёмасным і прыёмным сем’ям, а таксама сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў або якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Матэрыяльную і фінансавую падтрымку атрымліваюць падшэфныя дзіцячыя сацыяльныя прытулкі, школы-інтэрнаты, дамы сямейнага тыпу.
    Як паведамілі ў раённым камітэце Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, галіновым прафсаюзам аказана матэрыяльная дапамога на падрыхтоўку дзяцей да новага навучальнага года двум дзіцячым дамам сямейнага тыпу на суму 700 рублёў. Па хадайніцтве прэзідыума райкама раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага абяднання «Белая Русь» аказана дапамога сацыяльна-педагагічнаму цэнтру і трэцяму дому сямейнага тыпу на суму 900 рублёў.
    У прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу ў мінулым го-дзе матэрыяльную падтрымку атрымалі 595 шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў на суму 6930 рублёў. Не застанецца па-за ўвагай гэтая катэгорыя працаўнікоў і сёлета – зараз устанаўліваецца колькасць маючых патрэбу. Прыкладная сума выдаткаваных сродкаў складзе каля пяці тысяч рублёў.
    У сістэме раённага спажывецкага таварыства таксама паклапаціліся пра сваіх калег, дзеці якіх ходзяць у школу. Наймальнікам сертыфікаты на суму 20 рублёў на дзіця вылучаны 41 шматдзетнай сям’і, дзе выхоўваецца 131 школьнік, а 24 няпоўныя сем’ і, дзе выхоўваецца 31 дзіця з інваліднасцю школьнага ўзросту, атрымаюць такія ж грашовыя сертыфікаты з прафбюджэту арганізацыі.
    У многіх калектыўных дагаворах прадпрыемстваў і арганізацый закладзены нормы па аказанні матэрыяльнай дапамогі бацькам, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў. Акцыя «Прафсаюзы – дзецям» працягваецца.
    Галіна
    ГАШЧУК

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика