• ru
  • by
  • 27 апреля

    USD

    EUR

    Столин

    16C

    Лепшыя стваральніцы лялек

    23.04.2019

    546

    0

    Rate this post

    У Мінску прайшоў рэспубліканскі конкурс “Традыцыйная беларуская лялька”, удзел у ім прынялі і выхаванцы ўзорнай студыі народных промыслаў “Вышыванка” пад кіраўніцтвам Валянціны Лёгкай. І не толькі прынялі, а і вярнуліся з узнагародамі.

    Напачатку Аліса Калаур і Дар’я Сімончык ўдзельнічалі ў абласным этапе конкурсу, дзе бліскуча справіліся з заданнем, а на мінулым тыдні пабывалі ўжо ў Мінску.

    • Мы ўпершыню прынялі ўдзел у такім масштабным майстар-клае, які быў арганізаваны на даволі высокім узроўні, — расказвае Валянціна Мікалаеўна.

    Дзяўчаты самі стварылі лялькі. Можна было толькі карыстацца пэўнымі нарыхтоўкамі. За ўсім працэсам пільна сачылі, педагогаў не дапускалі, каб менавіта самі дзеці прадэманстравалі свае навыкі.

    У выніку лялькі зроблены і журы накіравалася на абмеркаванне. Усе ўдзельнікі ўжо сталі пераможцамі, бо яны – лепшыя стваральнікі лялек з усёй краіны. І ўсе 22 чалавекі ўзнагароджаны дыпломамі ўдзельнікаў.

    Работа Алісы Калавур адзначана Дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі.

    • Нам вельмі спадабалася ўдзельнічаць у такім мерапрыемстве, — расказваюць Аліса і Дар’я. – Гэта значны вопыт. Мы ўбачылі, як стваралі лялькі іншыя ўдзельнікі, пазнаёміліся з рознымі спосабамі вырабу, рознымі строямі.

    Дзяўчаты ўжо шосты год наведваюць студыю “Вышыванка”. За гэты час авалодалі рознымі тэхнікамі і прызнаюцца, што занятак стаў для іх хобі, якое цікава і карысна, а ў дадатак яшчэ і арыгінальна, модна і займальна.

    Таццяна СЕГЕН

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика