• ru
  • by
  • 27 апреля

    USD

    EUR

    Столин

    12C

    Хто не рызыкуе…

    19.08.2022

    375

    0

    Rate this post
    У нядаўняй рабочай паездцы ў Смалявіцкі раён Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў навукоўцаў, наколькі перспектыўна пашыраць у Беларусі пасевы сланечніку. Бо ўсё-такі гэтае пытанне тычыцца імпартазамяшчэння: сланечнікавы алей Беларусь імпартуе.
    Кіраўнік дзяржавы расказаў, што праязджаў поле сланечніку. «Не кажу, якое яно па ўраджайнасці, але выдатны сланечнік расце, – адзначыў ён. – Нам трэба вырошчваць сланечнік. Чаму мы гэты алей завозім, закупляем? Чаму мы не можам выціснуць свой алей, а гэтую макуху – на  корм?».
    А ў КСУП «Прыпяць-2009» як у ваду глядзелі і гэтай вясной пасеялі 10 га сланечніку. Гэтая культура не толькі каштоўная, але і вельмі прыгожая, якая ўвасабляе ў сабе сонейка. Па дарозе на Стахава здалёк можна заўважыць адносна невялікае поле сланечніку – жоўта-зялёныя хвалі лёгка калышуцца пад подыхам ветру і так і вабяць сфатаграфавацца з суквеццем (кошыкам), поўным насення.
    Дарэчы, КСУП «Прыпяць-2009» – адзіная гаспадарка ў раёне, якая рызыкнула пасеяць гэтую каштоўную культуру.
    – Хто не рызыкуе – той не п’е шампанскага! – упэўнены галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Ранцэвіч, з якім мы сустрэліся якраз у полі. Для большай упэўненасці ў паспяховасці справы і выбранага кірунку ён прыхапіў з сабой звычайную рулетку, каб памераць кошыкі. – Во, паглядзі, амаль 30 сантыметраў у дыяметры! Радуе вока. Канешне, пераважная большасць – 20-25 сантыметраў, што таксама лічу добрым вынікам. Да таго ж, за паўтара месяца да пачатку ўборкі кошыкі павінны павялічыцца.
    Уладзімір Ранцэвіч згадвае, што гадоў каля 15 таму спрабаваў сеяць сланечнік. Але з той авантуры нічога не атрымалася – не было на той момант у гаспадаркі ні патрэбнай тэхнікі для апрацоўкі пасеваў, ні вопыту. Такое зелле парасло, што выцесніла сланечнік. Але ў гэтым годзе ён усё ж такі рызыкнуў і ступіў двойчы ў адну ваду – знайшоў насенне ў Малдове, выбраў поле.
    – Чэсна прызнаюся, думаў, што не паспеем пасеяць, таму што вельмі цяжкім быў шлях насення з Малдовы. На гэтае поле плошчай 10 га спатрэбілася 600 кг пасяўнога матэрыялу. Сеялі звычайнай сеялкай для кукурузы, але дакупілі да яе дадатковую прыладу, таму што сланечнік драбнейшы за кукурузу. Норма высеву – каля 60 тысяч сямянак на адзін гектар. Пасля ўсходаў апрацавалі культуру ад хвароб і шкоднікаў. А потым, калі сланечнік падрос, сутыкнуліся яшчэ з адной праблемай. Няма ў нас спецыяльнай тэхнікі для далейшай апрацоўкі. Пакінулі пакуль так і бачым, што сланечнік вытрымаў. Убіраць будзем звычайным зернеўборачным камбайнам, але прычэпім кукурузную жняярку. Нас адразу папярэдзілі, што страты будуць, але мы спадзяёмся на станоўчы вынік.
    Да размовы далучыўся дырэктар КСУП «Прыпяць-2009» Андрэй Засімовіч:
    – Гэтае поле і тое, што мы сёння на ім бачым, – гэта цалкам заслуга галоўнага агранома. І я хачу адзначыць, што Уладзімір Рыгоравіч усё пралічвае наперад. Ён падлічыў, што сеяць тут яравы рапс будзе сумніўнай справай і рызыкнуў пасеяць сланечнік. Падчас размоў з калегамі даведаўся, што паспяховай справай можна назваць мінімальную ўраджайнасць 20-22 ц/га. Спадзяюся, што будзе не горш. Да таго ж, мы атрымаем шрот, які будзем выкарыстоўваць у прыгатаванні камбікармоў – з адной тоны насення атрымліваецца каля 600 кг шроту і 400 кг алею. Засталося пачакаць да канца верасня, калі пачнецца ўборка.
    Аляксандр НІКІФАРЭНКА
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика