• ru
  • by
  • 9 мая

    USD

    EUR

    Столин

    11C

    Гонар за земляка

    14.07.2020

    816

    0

    Rate this post

    Ураджэнцу вёскі Гарадная – галоўнаму ўрачу гарадской клінічнай бальніцы № 15 імя А. М. Філатава Валерыю Вячорку Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 чэрвеня ў Крамлі ўручыў дзяржаўную прэмію за выдатныя дасягненні ў гуманітарнай дзейнасці.

    Бальніца № 15, размешчаная на ўсходзе Масквы, стала буйнейшым стацыянарам горада, перапрафіляваным для лячэння пацыентаў з COVID-19. Пад кіраўніцтвам Валерыя Вячоркі клініка адна з першых уступіла ў барацьбу з каронавірусам. Шматпрофільны стацыянар за тыдзень быў цалкам падрыхтаваны да прыёму пацыентаў – для хворых было абсталявана каля 1300 ложкаў. Работы вяліся кругласутачна.
    З 27 сакавіка бальніца прыняла амаль 12 тысяч пацыентаў з падазрэннем на каронавірусную інфекцыю. Праведзена больш за 700 аператыўных умяшальніцтваў.
    У працэсе работы з прымяненнем тэлемедыцынскіх тэхналогій праводзіліся кансультацыі і кансіліумы з калегамі, кансультаванне пацыентаў вядучымі прафесарамі ў рэжыме рэальнага часу. Па ініцыятыве галоўнага ўрача актыўна вя-дзецца абмен вопытам з рэгіёнамі шляхам відэаканферэнцсувязі. Падчас пандэміі Валерый Вячорка актыўна расказваў пра жыццё бальніцы ў «Фэйсбуку» з мэтай, што чым больш людзей будзе ведаць аб гэтай бядзе, тым больш атрымаецца прадухіліць выпадкаў захворвання. Рабіў гэта мэтанакіравана, у асветніцкіх мэтах, каб людзі бачылі, ведалі і разумелі, што іх чакае, калі яны будуць паводзіць сябе безадказна.
    Валерый Вячорка нарадзіўся 1 жніўня 1973 года ў вёсцы Гарадная Столінскага раёна. Скончыў Пінскае медвучылішча, Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1999 г.), Маскоўскую медыцынскую акадэмію імя І. М. Сечанава (2006 г.). Працоўную дзейнасць пачаў фельчарам хуткай дапамогі Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы, працаваў урачом станцыі хуткай дапамогі, урачом супрацьтуберкулёзнага дыспансера, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбнай частцы Іванцееўскай цэнтральнай бальніцы, галоўным урачом дзіцячага бронхалёгачнага санаторыя № 68, галоўным урачом дзіцячага амбулаторна-паліклінічнага цэнтра № 94 Дэпартамента аховы здароўя горада Масквы. З 2016 года ўзначальвае бальніцу №15 імя А. М. Філатава ў Маскве. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.
    У інтэрв’ю на афіцыйным сайце Мэра Масквы Валерый Вячорка расказвае, што стаў урачом па парадзе бацькі, ды і самому прафесія падабалася. Восем класаў закончыў на адныя пяцёркі, таму ў медвучылішча ўзялі без экзаменаў. У рабоце ўрача важным лічыць не баяцца браць на сябе адказнасць, а яшчэ пунктуальнасць, чалавечнасць і ўменне суперыжываць.
    З публікацыі даведваемся, што заслугі ўрача адзначылі і народным спосабам: на адным з будынкаў намалявалі графіці з яго партрэтам. Нехта са знаёмых прыслаў фота, а пасля Валерый Вячорка сам паехаў і сфатаграфаваўся на фоне. Прызнаўся, што асабліва прыемна, што гэта народная ўдзячнасць, народная любоў. А фота абавязкова пакіне на памяць, каб паказваць унукам.
    Як паведамілі ў Гараднянскім сельвыканкаме, Валерый Вячорка з мнагадзетнай сям’і, дзе, акрамя яго, выхоўвалася пяць сясцёр. На жаль, ужо няма сярод жывых яго бацькоў, а сёстры жывуць за межамі раёна. Аднак Валерый кожны год знаходзіць час, каб наведаць сваю малую радзіму.
    Падрыхтавала Галіна ГАШЧУК
    Фота з інтэрнэт-крыніц

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика