• ru
  • by
  • 2 мая

    USD

    EUR

    Столин

    19C

    Дзень народных традыцый

    16.06.2023

    195

    0

    Rate this post

    У разгары летнія канікулы – цудоўная пара для дзяцей. Пачатак лета падарыў вучням Рамельскай сярэдняй школы яшчэ адну радасць – з другога чэрвеня 40 дзяцей адпачываюць і ўмацоўваюць сваё здароўе ў прышкольным аздараўленчым лагеры «Непаседы». Выхавальнікі штодня імкнуцца разнастаіць знаходжанне ў лагеры, зрабіць адпачынак падлеткаў максімальна цікавым і незабыўным.
    Адзін з дзён у летнім лагеры быў прысвечаны народным традыцыям. У госці да атрада «Шукальнікі прыгод» прый-шла Валянціна Богуш, былы настаўнік, якая зараз на заслужаным адпачынку.
    У час работы ў школе Валянціна Ільінічна вяла гурток «Фальклор», назбірала велізарную колькасць песень, вершаў, прымавак і прыказак да ўсіх царкоўных святаў, да абрадаў і пораў года. З’яўлялася кіраўніком народнага хору. З дзецьмі прымала ўдзел у шматлікіх конкурсах, на якіх хор неаднаразова станавіўся пераможцам.
    Валянціна Ільінічна з 2012 года піша вершы як на беларускай мове, так і на рускай. У час сустрэчы з падлеткамі яна прачытала некаторыя з іх.
    Распавядала нявыдуманыя жыццёвыя гісторыі пра прыроду, жывёл і птушак, відавочцам якіх была сама. Спявала куплеты народных песень.
    У гэты ж дзень атрад «Шукальнікі прыгод» пабывалі ў мясцовай жыхаркі Наталлі Дорах, якая вышывае з дзяцінства. Гэта яе любімы занятак і сёння. Дзеці змаглі ўбачыць работы, якія Наталля Дзмітрыеўна вышыла сваімі рукамі, паназіраць за працэсам іх вырабу і самім паспрабаваць вышыць кветачкі.
    Жанчына прадэманстравала дзецям свой першы вышыты ручнік, якому больш за 60 гадоў, цешыла ўсіх прысутных сваімі вершамі.
    Як прызнаецца жыхарка, пісаць вершы стала яшчэ ў школе.
    У той час людзі ўспрынялі яе творчасць несур’ёзна – жартавалі. Таму Наталля перастала пісаць, толькі сямейныя абставіны праз шмат гадоў вярнулі яе да творчасці. Адзначу, што вершы жанчына піша на мясцовым дыялекце, што надае ім яшчэ большую прыгажосць.
    Спадзяюся, што дні, праведзеныя ў летнім прышкольным лагеры, надоўга запомняцца дзецям і застануцца напоўненымі незабыўнымі ўражаннямі, карыснымі справамі і прыемнымі ўспамінамі.
    Вольга СЕГЕН
    Фота
    аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика