• ru
  • by
  • 3 мая

    USD

    EUR

    Столин

    20C

    Чалавек справы: Вінаградар з Веляміч

    24.09.2021

    321

    0

    Rate this post

    Убачыўшы вінаград, якім гандлявалі ў Велямічах, у мяне аж слінкі пацяклі: настолькі ён прывабна выглядаў.
    – Калі ласка, частуйцеся, – пэўна, заўважыўшы маю зацікаўленасць, прапанаваў гаспадар гэтай прыгажосці і працягнуў мне гронку велічэзнага зялёнага вінаграду. – Я заўсёды даю людзям паспрабаваць, а інакш адкуль яны будуць ведаць, якая ягада на смак?
    Неўзабаве мы разгаварыліся. Гэтага вінаградных спраў майстра завуць Андрэй Кажаноўскі і ён сам адсюль жа – з Веляміч. Сябе ён называе аграномам-самавучкай, паколькі самастойна спасцігаў гэтую навуку. Многа чытаў, падказваў інтэрнэт і такія ж апантаныя людзі. Але ж для таго, каб стаць вядомым у акрузе садаводам і вінаградарам, Андрэю Мікалаевічу спатрэбіўся час. А цярпення ў яго хапала.
    Скончыўшы сярэднюю школу, уладкаваўся працаваць разьбяром па дрэве ў мясцовы калгас. Потым пайшоў у армію і застаўся служыць па кантракце яшчэ два гады ў воінскай часці, якая была ў Давыд-Гарадку – быў начальнікам радыёрэлейнай станцыі. Калі кантракт скончыўся, вярнуўся ў родную вёску і заняўся, як і большасць аднавяскоўцаў, парнікамі. Ужо быў сямейным чалавекам, узяў у жонкі Кацярыну з Аздаміч, якая стала для яго не толькі каханай жанчынай, але і падтрымкай. Пачынаў з агуркоў, якія тады прыносілі неблагі прыбытак. Потым вырошчваў памідоры і перац. Але заўсёды марыў пасадзіць сад. Набыў саджанцы ў фермера і разбіў сад на ўчастку ў Аздамічах. Зараз там расце 700 яблынь розных гатункаў. Яшчэ праз некаторы час зацікавіўся буякамі. Паступова імі засадзіў 50 сотак.
    А далей мой суразмоўца ўзяўся за новую культуру – клубніцы. Яны растуць на 20 сотках.
    А вось вінаградам ён зай-маецца толькі трэці год і толькі сёлета атрымаў вынік.
    – Вырошчваць вінаград я захацеў, калі пабываў у гасцях у свайго сябра Аляксандра Банэля з Вялікіх Вікаравічаў. Як апынуўся ў яго вінаградніку, быццам у рай трапіў – такая прыгажосць. І моцна загарэўся ў сябе такі рай стварыць. Пакрысе набываў чаранкі і засаджваў імі свой участак. Тут у мяне прыкладна дзесяць сотак. Пабудаваў спецыяльныя цяпліцы, абавязкова высокія, каб была цыркуляцыя паветра. Зараз у мяне 46 гатункаў вінаграду і толькі некалькі расце на адкрытым грунце. Пасадка гэтай культуры – таксама рэч вельмі сур’ёзная. Штогод я апрацоўваю вінаград ад розных захворванняў. Паверце, расліны таксама ўмеюць сябраваць. У гэтым я ўпэўнены на 100 працэнтаў. Яны ж жывыя і, як людзі, любяць і цэняць клопат.
    – А ці часта людзі, якія прыязджаюць да вас па вінаград, таксама выказваюць жаданне ў сябе яго вырасціць?
    – Гэта вельмі цікавая гісторыя, – дзеліцца Андрэй Мікалаевіч. – Акрамя самога вінаграду, я таксама прадаю і яго саджанцы. І вось чалавек, выбраўшы той ці іншы гатунак, распытваецца, што да чаго. Я пачынаю расказваць і бачу, як з кожнай хвілінай жаданне ў яго знікае. Памятаеце казку пра ваўка і лёгкі хлеб? Вось тут гэтак жа. Як даведваецца, колькі патрэбна работы і часу, то чалавек аддае мне назад гэтыя чаранкі са словамі: «Не, я лепш потым прыеду і ўжо гатовы вінаград куплю», – кажа суразмоўца.
    Усю вырашчаную прадукцыю ён прадае ў Мінску з дапамогай знаёмых. Многа купляюць і на месцы, асабліва на вяселлі ці іншыя прычыны.
    Канечне, у любой справе неабходна падтрымка. Яе дае жонка, бо заўсёды верыла, што ўсё атрымаецца. Сама ж яна – настаўніца рускай мовы і літаратуры ў Веляміцкай сярэдняй школе. Адзіная дачка Валянціна выбрала медыцыну і зараз праходзіць інтэрнатуру ў Кобрыне – працуе ўрачом-педыятрам.
    Акрамя садаводства, ёсць у Андрэя Мікалаевіча яшчэ адно хобі – рыбалка і паляванне.
    Шчаслівы чалавек, падумала я. Знайшоў сваё прызначэнне, якое і грошы прыносіць, і асалоду ад жыцця.
    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика