• ru
  • by
  • 3 мая

    USD

    EUR

    Столин

    18C

    БРСМ: 20 гадоў разам Сімвал адзінства

    16.09.2022

    361

    0

    Rate this post
    13 верасня на базе Столінскай дзіцячай школы мастацтваў адбыўся адкрыты дыялог «Учора. Сёння. Заўтра», прысвечаны 20-годдзю Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 
    Спікерамі дыялогавай пляцоўкі выступілі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі, намеснік старшыні райвыканкама  Сяргей Сідарэвіч, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Юрый Андрэйкавец і  першы сакратар  РК  ГА  «БРСМ»  з 2012 па 2020 год, а зараз старшыня Рэчыцкага сельвыканкама Вадзім Заруба.
    У мерапрыемстве прынялі ўдзел актывісты маладзёжнага руху з ліку навучэнцаў Столінскай дзяржаўнай гімназіі і працуючай моладзі, неабыякавыя да жыцця арганізацыі людзі.
    Каля вытокаў стварэння БРСМ стаяў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Тады кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што магутная аб’яднаная маладзёжная арганізацыя павінна стаць адной з апор нашага грамадства, бо яна накіравана на стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі і раскрыццё іх творчага патэнцыялу. БРСМ спрыяе фарміраванню ў нашай краіне супольнасці аднадумцаў. І гэта вельмі важна ў наш няпросты час, калі мы павінны яшчэ больш аб’яднацца, быць адзінай краінай і адзіным народам, каб супрацьстаяць любым націскам.
    У рамках сустрэчы ўсе жадаючыя задавалі спікерам пытанні і самі давалі адказы на заданні тэматычных блокаў. Гімназістаў зацікавіла, ці дазваляюць спікеры карыстацца гаджэтамі сваім дзецям, кім быць складаней: мнагадзетным бацькам ці міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і інш. Абмеркавалі і важную для беларусаў падзею – святкаванне Дня народнага адзінства. Праз аналіз падзей на міжнародным узроўні, трагедыі, якая захлынула суседнюю дзяржаву, прыйшлі да высновы, што нашы моц і сіла, будучыня і росквіт заключаюцца ў нашым адзінстве. Нас не перамагчы, не зламаць і не знішчыць як нацыю, калі мы будзем згуртаванымі.
    Шла гаворка пра нашы каштоўнасці, гісторыю, якую павінен ведаць кожны беларус, каб не дапускаць скажэнняў фактаў. Акцэнт быў зроблены на тым, што ў апошні час робіцца для людзей у горадзе, раёне і на што яшчэ трэба звярнуць увагу. Моладзь унесла свае прапановы.
    Намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сідарэвіч са шчырымі пажаданнямі ўручыў маладзёжныя білеты БРСМ гімназістам і ўрачыста запрасіў іх у новую згуртаваную сям’ю.
    Рыгор Пратасавіцкі ўручыў грамату Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» Вадзіму Зарубе за актыўную грамадзянскую пазіцыю, вялікі асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і папулярызацыю дзейнасці арганізацыі. Грамата абласной арганізацыі адрасавана і дырэктару філіяла «Берасцейскі пекар» Давыд-Гарадоцкага хлебазавода Сяргею Леанаўцу.
     Юрый Андрэйкавец падзякаваў актывістам за плённую работу і падтрымку дзейнасці моладзі Століншчыны. Ён уручыў падзякі Столінскага РК ГА «БРСМ» за асабісты ўклад у развіццё і рэалізацыю праектаў і праграм арганізацыі галоўнаму спецыялісту аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Галіне Шугалевіч, галоўным спецыялістам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Таццяне Бруцкай і Веры Яхнавец, бібліятэкару Столінскага аграрна-эканамічнага каледжа Наталлі Сахарчук,   педагогу Столінскага аграрнага каледжа Вользе Касперскай.  Адрасаваў падзякі і  першаму сакратару Столінскага РК ГА  «БРСМ»   з 2002 па 2005 год Івану Канеўскаму, галоўнаму бухгалтару Столінскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу Ірыне  Яхнавец, першаму сакратару Столінскага РК ГА «БРСМ» Наталлі Пратасавіцкай і дырэктару  Рухчанскага ВПК яслі-сад сярэдняя школа  Аляксею  Дзямку.
    Напрыканцы сустрэчы работнікі і навучэнцы Столінскай ДШМ падрыхтавалі для гасцей канцэрт.
    Людміла КАСПЯРОВІЧ
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика