• ru
  • by
  • 5 мая

    USD

    EUR

    Столин

    12C

    Жыццёвае крэда – дапамагаць людзям

    20.06.2023

    451

    0

    Rate this post

    Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў у Столінскай ЦРБ прайшло ўрачыстае мерапрыемства. Стала ўжо добрай традыцыяй – выказваць словы падзякі людзям у белых халатах за іх самаадданую працу дзеля захавання здароўя жыхароў.
    Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, кіраўнік раёна Рыгор Пратасавіцкі адзначыў неацэнны ўклад медыцынскіх работнікаў, іх прафесіяналізм, чалавечыя якасці ў стаўленні да пацыентаў. Гэтыя людзі прыходзяць на дапамогу ў самыя цяжкія хвіліны. Часам здзяйсняюць немагчымае, бяруць на сябе адказнасць за жыццё людзей. Суправа-джаюць нас ад нараджэння і да апошняй хвіліны на гэтай зямлі. Медыкі – гонар нашай дзяржавы!
    Рыгор Васільевіч уручыў заслужаныя ўзнагароды за працу лепшым прадстаўнікам установы аховы здароўя раёна. Граматы райвыканкама атрымалі Святлана Кліш, старшая медсястра неўралагічнага аддзялення Столінскай ЦРБ, Валерый Саўчанчык, урач акушэр-гінеколаг філіяла «Давыд-Гарадоцкая бальніца» і Юрый Ашуркевіч, урач ЛФК.
    Граматы райсавета дэпу-татаў уручылі Надзеі Цімашчук, урачу-эндаскапісту, Але Дар-ковіч, медсястры аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі, Валянціне Лазіцкай, памочніку ўрача, выконваючаму абавязкі загадчыка Плотніцкай амбу-латорыі агульнай практыкі.
    Больш за паўвека аддаў медыцыне ўрач-отарына-ларынголаг Павел Аляксеевіч Царык. Словы падзякі выказалі старэйшаму калегу таксама галоўны ўрач Віктар Майсюк і старшыня прафкама Генадзь Пташац. Гучнымі апладысментамі падтрымалі Паўла Аляксеевіча і прысутныя ў зале медыцынскія работнікі.
    Граматамі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя ўзнагароджаны Ангеліна Каляда, медстатыстык аргані-зацыйна-метадычнага кабінета Столінскай ЦРБ і Вольга Алексеюс, урач агульнай практыкі. Падзякі атрымалі Алена Яснюк, урач ультрагукавых дасле-даванняў і Марына Місеюк, галоўны бухгалтар Столінскай ЦРБ. Падзячны ліст уручаны таксама Але Гляд, рэнтгенолагу аддзялення прамянёвай дыягностыкі.
    Граматай Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя адзначана работа Алены Ганчаровай, эканаміста Столінскай ЦРБ. Грамату пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўручылі Зоі Піліпчук, санітарцы траў-маталагічнага аддзялення.
    Цудоўную канцэртную праграму падарылі медыцынскім работнікам артысты і творчыя калектывы Століншчыны.
    Алена КЛІМУШКА
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика