• ru
  • by
  • 3 мая

    USD

    EUR

    Столин

    14C

    Выйшлі ў фінал

    16.04.2021

    400

    0

    Rate this post

    Дзясятага красавіка ў г. Пінску адбыліся занальныя спаборніцтвы абласной галіновай спартакіяды ў гульнявых відах спорту: валейбол, настольны тэніс, міні-футбол.

    У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды ўстаноў адукацыі г. Пінска, Пінскага, Столінскага, Лунінецкага раёнаў.
    Як паведаміла старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Цупа, ва ўпартай барацьбе ў фінал абласной спартакіяды выйшлі нашы каманды па валейболе і настольным тэнісе.
    Віншуем пераможцаў – каманду па валейболе ў складзе Мікалая Матусевіча, Аляксандра Кіпко-Кулагі, Наталлі Моштыль, Алены Тукінай (СШ № 1 г. Давыд-Гарадка), Рамана Мазаля, Уладзіміра Мазаля, Уладзіміра Ралава (Альшанская СШ № 1), Івана Вабішчэвіча (Харомскі ВПК яслі-сад – СШ), Эдуарда Прылуцкага (Відзіборская СШ); каманду па настольным тэнісе: Мікалая Палхоўскага (СШ № 2 р. п. Рэчыца) і Кацярыну Ляшкевіч (СШ № 3 р. п. Рэчыца).
    Жадаем нашым спартсменам поспехаў на наступных стартах!

    Галіна
    ГАШЧУК

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика