• ru
  • by
  • 27 апреля

    USD

    EUR

    Столин

    14C

    СШ № 2 г. Століна атрымала грант у рамках праграмы “Карані травы” Урада Японіі на набыццё вулічнага трэнажорнага комплексу

    27.02.2019

    179

    0

    Rate this post

    СШ № 2 г. Століна атрымала грант у рамках праграмы “Карані травы” Урада Японіі на набыццё вулічнага трэнажорнага комплексу. Трэнажорамі, якія размесцяцца каля ўстановы адукацыі, змогуць карыстацца не толькі вучні, але і ўсе жыхары мікрараёна.
    На мінулым тыдні дырэктар установы Ала Лазіцкая была ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзе адбылося ўрачыстае падпісанне кантрактаў на выдзяленне грантаў.
    Амаль восем з паловай тысяч долараў будзе патрачана на набыццё абсталявання.
    – Мы даўно марылі аб вулічных трэнажорах і шукалі магчымасць набыць іх для сваёй установы. І вось летам даведалася, што праграма японскага ўрада пачала фінансаваць праекты для сістэмы адукацыі. Да гэтага яны супрацоўнічалі толькі з сістэмай аховы здароўя. Праект быў напісаны.
    Пасля былі сустрэчы, узгадненні.
    Аташэ пасольства па эканамічных пытаннях прыязджаў да нас, каб паглядзець месца размяшчэння трэнажораў, убачыць, што ў нас ёсць.
    Згодна з праектам каля школы пад павеццю размесцяцца 13 трэнажорных залаў. Трэнажоры антытраўматычныя і антывандальныя.
    На Брэстчыне пакуль няма такіх ні ў адной установе адукацыі.
    Таццяна СЕГЕН
    Фота прадастаўлена
    работнікамі Пасольства Японіі ў Беларусі

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика