• ru
  • by
  • 7 мая

    USD

    EUR

    Столин

    14C

    Спёка – рабоце не перашкода

    29.06.2021

    406

    0

    Rate this post

    У гэтым змагла ўпэўніцца на прыкладзе ААТ «Кароцічы», куды я завітала на мінулым тыдні. У гэтай гаспадарцы ўжо другі дзень запар ішла нарыхтоўка зернесенажу, нягледзячы на тое, што слупок тэрмометра паказваў рэкордныя +38.
    Ва ўрочышчы Вішнёў каля сваіх рабочых машын чакалі загрузкі Сяргей Крук і Васіль Ракавец. У гаспадарцы мужчыны ўжо многа гадоў. Сяргей Іванавіч, напрыклад, прыйшоў яшчэ пры Генадзі Сцямпкоўскім і гэта яго ўжо шосты трактар. Сам родам з Талмачава, таму ведае гэтыя палі як свае пяць пальцаў. А вось такога спякотнага лета не прыгадвае.


    На КВК-800 працаваў Васіль Леська – таксама вельмі вопытны механізатар. Кажа, што ўжо звык да такога экстрэмальнага надвор’я, хоць першыя некалькі дзён было цяжка. Але ці адступаюць сапраўдныя мужчыны перад перашкодамі?
    На поле прыехаў якраз яго сябар, аднакласнік, кум і калега механізатар Аляксандр Кудласевіч. А ён атрымаў прафесію ў спадчыну. У гаспадарцы раней працаваў механікам яго бацька Аляксей Васільевіч – вельмі паважаны чалавек. Таму пра машыны Аляксандр ведае абсалютна ўсё.
    А ва ўрочышчы Самойлава нарыхтоўваў кармы Іван Мельнік. Там жа на МЖТ (трактар з бочкай вады) дзяжурыў Аляксей Комар. На рабоце ён аж з чатырох гадзін раніцы: фунгіцыдамі апрацоўвалася пшаніца. Кажа, што зранку працаваць было намнога спраўней, бо сонца яшчэ не паліла сваімі промнямі.
    Апошнім нашым прыпынкам стаў малочна-таварны комплекс «Збішча», дакладней, сянажная траншэя каля яго. Тут на амкадорах працавалі механізатары Валерый Леська і Віталь Талмачэвец. А кантралявалі нарыхтоўку кіраўнік участка № 1 Юрый Кавалец і загадчык фермы Фёдар Валанцэвіч, якія схаваліся ў цяньку. Была тут і галоўны заатэхнік Ганна Серадзіна.
    – Нарыхтоўка кармоў – гэта вельмі адказная справа, – кажа Ганна Майсееўна. – Кожныя тры гадзіны мы правяраем тэмпературу, шчыльнасць, вільготнасць, рэзку зернесенажу. Ад таго, як мы зараз закладзем кармы, будзе залежаць іх захаванне. Строга па тэхналогіі трэба дзейнічаць. Нягледзячы на такую спёку, нам удалося захаваць надоі.
    На выхадных работа па нарыхтоўцы прыпынілася, паколькі пайшоў доўгачаканы дождж.
    – Яго мы вельмі чакалі, – кажа галоўны аграном. – Многія расліны пакутавалі ад такой спёкі, якая перашкаджала паўнацэннаму росту. Затое ў хлопцаў атрымалася адпачыць і нават на рыбалку з’ездзіць, – усміхаючыся, кажа галоўны аграном.
    Ужо праз некалькі тыдняў пачнецца жніво, таму развітваюся з ААТ «Кароцічы» ненадоўга.
    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика