• ru
  • by
  • 3 мая

    USD

    EUR

    Столин

    18C

    Работнікам АПК усё пад сілу!

    31.07.2023

    313

    0

    Rate this post

    27 ліпеня начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васіль Літвінкевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Семянюк і першы сакратар ГА «БРСМ» Юрый Андрэйкавец уручылі ганаровыя граматы і падзячныя лісты, кветкі, падарункі і грашовыя выплаты перадавікам уборкі збожжавых і зернебабовых культур.

    Былі ўручаны падзячныя лісты абкама прафсаюза работнікаў АПК і выплаты па 200 і 100 рублёў сямейнаму экіпажу, які першым у Брэсцкай вобласці дасягнуў 1 000 тон і больш намалоту – Юрыю і Іллі Неўдахам з КСУП «Відзіборскі». Вадзіцель гэтага ж прадпрыемства Рыгор Вярэніч на аўтамабілі МАЗ-5551 перавёз 1 058 тон. Леанід Агіевіч з СУП «Рубельскі» на аўтамабілі КРАЗ перавёз 1 026 тон. Сяргей Ляшкевіч, ААТ «Новая Прыпяць» на аўтамабілі МАЗ-551605 перавёз 1 015,9 тоны. Адзначу, што Сяргей працуе ў Столінскім РАНС і ўпершыню ўдзельнічае ва ўборачнай кампаніі. Маладыя вадзіцелі ААТ «Палеская ніва» Юрый Бруцкі і Аляксандр Кананчук на аўтамабілях маркі МАЗ-6501С9 перавезлі 1 003,54 тоны і 1 010,7 тоны збожжавых і зернебабовых культур, рапсу.
    Маладзёжны экіпаж у складзе Васіля і Андрэя Слуцкіх, ААТ «Новая Прыпяць» намалацілі 1 006,7 тоны збожжавых і зернебабовых культур, рапсу.
    – Прыемна бачыць, як моладзь працуе ў полі разам са старэйшым пакаленнем і дэманструе сапраўды высокія паказчыкі, – кажа Юрый Андрэйкавец. – Роўна год таму мы прыязджалі ў гэтыя гаспадаркі. І сёлета практычна адны і тыя ж маладыя экіпажы, вадзіцелі зноў сталі перадавікамі ў раёне.
    Пажадаем працоўным калектывам Століншчыны моцнага здароўя і далейшых працоўных поспехаў на карысць нашай малой радзімы.
    Вольга СЕГЕН
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика