• ru
  • by
  • 2 мая

    USD

    EUR

    Столин

    15C

    Работа «кіпіць»

    10.10.2023

    281

    0

    Rate this post

    На пачатку кастрычніка старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Семянюк уручыў падзячныя лісты і грашовыя выплаты лепшым працаўнікам, якія ўдзельнічалі ў асенняй пасяўной кампаніі-2023.
    Надвор’е сёлета вельмі спрыяе аграрыям, таму работа «кіпіць» ва ўсіх гаспадарках. Тым не менш нехта спраўляецца з гэтым хутчэй, дзякуючы людзям, якія працуюць не пакладаючы рук.
    Першай гаспадаркай на маршруце наведванняў стаў СВК «Фядорскі», які першым у раёне скончыў сяўбу азімых і нарыхтоўку кармоў. Таму першых працаўнікоў віншавалі менавіта тут. Ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК словы падзякі атрымалі: трактарысты-механізатары – Аляксандр Гунько, Віктар Саўчук, Дзмітрый Бандарчук і вадзіцель МАЗа Іван Рамановіч.
    Дзяніс Хмарук, Іван Васечка, Віктар Васечка – трактарысты-механізатары з КСУП «Беражное», таксама ўдастоіліся віншаванняў і па-дзячных лістоў ад Уладзіміра Семенюка. Вадзіцель МАЗа Віталь Буткевіч, які заняты на нарыхтоўцы кармоў, атрымае сваю ўзнагароду пазней. Па стане здароўя ён знаходзіцца на амбулаторным лячэнні.
    У ААТ «Новая Прыпяць» вызначыўся Пётр Андрусевіч, які працуе ў гаспадарцы з 1987 года. Пятру Іванавічу 74 гады, але, нягледзячы на ўзрост, поўны сіл і энергіі. Заняты ён на нарыхтоўцы кармоў. Ушаноўвалі ў гэты дзень і самага маладога работніка гаспадаркі – Ілью Слуцкага. Яму 20 гадоў. Праходзіць тут
    вытворчую практыку. Кіраўніцтва прадпрыемства даручыла Ільі трактар «Case IH Magnum 340». У чым асабіста змагла пераканацца. Было прыемна бачыць, як старэйшае і маладое пакаленне разам працуюць на нарыхтоўцы кармоў.
    Механізатар Андрэй Стасько з гэтай жа гаспадаркі атрымаў ліст падзякі і грашовую выплату ад Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў АПК. Аляксандр Колбік і Уладзімір Бабіч таксама прымалі ў гэты дзень віншаванні і лісты падзякі ад Столінскага райкама прафсаюзаў работнікаў АПК.
    – Гэта заслужаныя ўзнагароды. Работа працаўнікоў сельскай гаспадаркі ніколі не была лёгкай, але заўсёды – ганаровай і вельмі патрэбнай нашай краіне. Цешыць, што сёння ў гаспадарку прыходзіць моладзь, якая самааддана працуе кожны дзень. Спадзяёмся, вырасце годная змена! – сказаў дырэктар ААТ «Новая Прыпяць» Андрэй Засімовіч.
    У ААТ «Кароцічы» цёплых слоў падзякі і ўзнагарод ад прафсаюза ўдастоіліся чатыры работнікі прадпрыемства – Аляксей Кудласевіч, Сяргей Леська, Валерый Леська, Васіль Ракавец. Засталі працаўнікоў гэтай гаспадаркі на мехдвары. Прадпрыемства ўжо скончыла сяўбу, і таму работнікі адправіліся на дапамогу на палі суседняй гаспадаркі.
    У ліку ўзнагароджаных аказаліся і пяць работнікаў ААТ «Палессе АВМ» – Мікалай Акуліч, Пётр Карняйчук, Валянцін Серадзін, Сяргей Мішкоў і Уладзімір Васюхневіч.
    – Узнагароджанне лепшых работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – гэта, перш за ўсё, ушанаванне чалавека працы, – адзначыў Уладзімір Семянюк. – Кожны аграрый, які працуе цяпер у полі падчас пасяўной кампаніі, павінен ведаць, што яго працу заўважаюць і шануюць не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне.
    Пажадаем працоўным калектывам Століншчыны моцнага здароўя і далейшых працоўных поспехаў на карысць нашай малой радзімы.
    Вольга СЕГЕН
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика