• ru
  • by
  • 6 мая

    USD

    EUR

    Столин

    20C

    Рабочае месца – поле

    29.04.2022

    305

    0

    Rate this post

    Дзень вясновы выпусціш — год наганяць будзеш. Пад такім дэвізам працавалі механізатары ўсіх гаспадарак нашага раёна ў час сяўбы. Вясна ў гэтым годзе атрымалася надта капрызная: засушлівы і марозны сакавік змяніўся дажджлівым і халодным красавіком. Таму хапалі кожную хвіліну спрыяльнага надвор’я нашы хлопцы ў пагоні за добрым ураджаем.
    А хто працуе, таму і пашана. На гэтым тыдні старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Семянюк асабіста ўручыў Падзячныя лісты за працоўны ўдзел у веснавых палявых работах лепшым механізатарам раёна.
    – Поспех у сельскай гаспадарцы не прыходзіць сам па сабе, – дадаў Уладзімір Мікалаевіч. – Яго дасягаюць толькі адказныя, працавітыя людзі. У вас ёсць неабходны вопыт і высокі прафесіяналізм для таго, каб захаваць усе патрабаванні інтэнсіўных сучасных тэхналогій і да мінімума зменшыць уплыў негатыўных фактараў на атрыманне высокага ўраджаю. Прыміце шчырыя пажаданні здароўя і актыўнага даўгалецця. Шчасця і дабрабыту, поспеху ва ўсіх справах. Няхай кінутае вамі насенне ў зямлю, спрыяльнае надвор’е і бездакорная арганізацыя працы дадуць шчодры ўраджай.
    У КСУП «Відзіборскі» віншаванні прымалі механізатары Сяргей Бурда і Уладзімір Вярэніч, які атрымаў Па-дзячнае пісьмо ад Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК. У СПК «Фядорскі» лепшымі былі прызнаны Максім Пацоўскі і Аляксандр Гунько.
    А ў ААТ «Новая Прыпяць» узнагарода знайшла механізатараў Уладзіміра Буяка і Паўла Сямейка — таксама адданых сваёй працы людзей.
    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота Аляксандра Нікіфарэнкі

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика