• ru
  • by
  • 6 мая

    USD

    EUR

    Столин

    16C

    ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН: Праблемы жыхароў Століншчыны

    11.02.2020

    321

    0

    Rate this post

    Праблемы жыхароў Століншчыны вывучаў у мінулую пятніцу Пётр Караваяў – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення грамадзянскага і сацыяльнага права Галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
    Асабісты прыём жыхароў раёна доўжыўся амаль сем гадзін. Пётр Сцяпанавіч уважліва слухаў кожнага, хто прыйшоў з пытаннем, а такіх было 24 чалавекі. Даваў падрабязныя тлумачэнні, рэкамендацыі, парады. Усе агучаныя праблемы ўзяты на кантроль.
    Што ж хвалюе нашых лю-
    дзей? Напрыклад, маладыя гаспадары з Вялікага Малешава прыйшлі высветліць, калі ж, нарэшце, ім выдзяляць участкі для будаўніцтва асабістых дамоў. Маўляў, абяцалі яшчэ год таму. Аказваецца, чакаць маладым людзям засталося да 1 сакавіка, і ўчасткі будуць гатовы. Работы ў гэтым кірунку, як патлумачыла начальнік аддзела землеўпарадкавання Юлія Гайкевіч, вядуцца са снежня мінулага года. Для гэтага выведзены з сельгасабароту 50 гектараў зямлі, робяцца неабходныя дакументы, усё праводзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
    Жыхар аграгарадка Глінка бачыць праблему ў тым, што рэйсавы аўтобус не хоча спыняцца «па запатрабаванні». Абсталяваныя прыпынкі на аўтадарозе ёсць, але мужчына гаворыць, што нязручна ад іх дабірацца да вёскі – далёка атрымліваецца.
    Рамонт кватэр хваляваў жанчын з р. п. Рэчыца. Шматкватэрны дом знаходзіцца на абслугоўванні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а жыллё – цалкам прыватызавана ўласнікамі. На дадзены момант, на жаль, гаварыць пра капітальны рамонт сіламі ЖКГ не даводзіцца. Няма гэтых работ і ў графіку на бліжэйшы час.
    У непрыемнае становішча трапіла жыхарка Століна. Калі коратка, то падараваны братам аўтамабіль, прычым у добрым стане, стаіць у яе двары, а вось ездзіць на ім яна не мае права. Так атрымалася з-за нядобрасумленнасці тых, хто прадаў гэты транспартны сродак. Аказваецца, дакументы пад аўто не адпавядаюць сапраўднасці. Як кажуць, махляры не дрэмлюць і прыдумваюць такія схемы, што толькі дзіву даешся. Ва ўсім трэба пільнасць. Жанчыне рэкамендавана звярнуцца ў суд аб прызнанні права ўласнасці на аўто.
    На прыём да Пятра Караваява жыхары раёна прыйшлі і з пытаннямі працаўладкавання, падзелу зямельных участкаў паміж суседзямі, падводу газу ў домаўладанне, прыцягнення да адказнасці віноўнікаў дарожна-транспартнага здарэння і іншае.
    Ёсць сітуацыі, калі людзі гадамі не могуць вырашыць праблему, з-за таго, што не могуць знайсці ўзаемапаразуменне на асабістым узроўні. Напрыклад, ніяк не пага-дзяцца суседзі з дзяленнем зямельнага ўчастка ці зносам незаконна пабудаванага хляўчука ці… Дык вось, як расказаў Пётр Караваяў, цяпер ёсць сучасны спосаб выйсця з такіх момантаў – звярнуцца па дапамогу ў службу медыятараў. Дарэчы, у нашай краіне яшчэ ў 2013 годзе быў прыняты закон «Аб медыяцыі». Мова ідзе пра перагаворы з удзелам медыятара, каб урэгуляваць спрэчкі праз узаемапрымальнае пагадненне. Прасцей кажучы, ёсць магчымасць разабрацца без суда, публічнага агалошвання. Гэта працуе.
    Чаму б у пэўных выпадках не паспрабаваць? Уся інфармацыя пра спецыялістаў ёсць на спецыяльным партале Медиатор.бел.
    Па завяршэнні прыёму Пётр Сцяпанавіч адзначыў, што пра жыхароў Століншчыны ў яго склалася ўражанне, як пра працавітых і сумленных людзей.
    Тэкст і фота
    Алены
    КЛІМУШКА

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика