• ru
  • by
  • 3 мая

    USD

    EUR

    Столин

    18C

    Пленум прафсаюза АПК

    24.08.2021

    255

    0

    Rate this post

    Адбыўся чарговы пленум раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

    У яго рабоце, акрамя 26 членаў райкама, прынялі ўдзел старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Вячаслаў Шэлест і галоўны прававы інспектар працы абкама прафсаюза работнікаў АПК Аліна Гумен.
    На разгляд пленума было вынесена некалькі пытанняў. З дакладам аб выканнані рашэнняў ІІІ і ІV пленума савета ФПБ і ІІ пленума рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, выканаўчай і ўнутрыпрафсаюзнай дысцыпліне выступіў старшыня райкама галіновага прафсаюза Уладзімір Семянюк. Была адзначана работа прафсаюзаў адносна санкцый у дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, своечасовай выплаты заработнай платы, абароны правоў працоўных, інфармацыйнай і калектыўна-дагаворнай работы, арганізацыі санаторна-курортнага лячэння, работы тэхнічнай інспекцыі працы і інш.
    У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел і падзяліліся вопытам работы ў сваіх пярвічках Вікторыя Ярашэвіч (КСУП «Беражное»), Яўгенія Акавітая (ААТ «Палеская ніва»), Ірына Бародзіч (Столінскі аграрна-эканамічны каледж), Валянціна Пінчук (КСУП «Струга»), Вадзім Ляшко (Столінскі ліцэй).
    Прагучала прапанова аплаты вытворчай практыкі навучэнцаў ліцэя ў сельгаспрадпрыемствах раёна.
    Удзельнікі пленума заслухалі справаздачу рэвізійнай камісіі і інфармацыю аб выкананні каштарысу даходаў і расходаў раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК. Па разгледжаных пытаннях прыняты пастановы.
    Таксама ў ходзе пасяджэння адбылося ўзнагароджванне актывістаў прафсаюзнага руху. За шматгадовую працу на карысць працоўнага чалавека Аліна Гумен уручыла Ганарову грамату абкама прафсаюза работнікаў АПК старшыні прафсаюзнай арганізацыі КСУП «Відзіборскі» Мікалаю Шаўчуку, Падзячнымі лістамі адзначаны старшыня прафкама ААТ «Палеская ніва» Яўгенія Акавітая і старшыня прафкама ПМК-62 ААТ «Пінскводбуд» Наталля Крыўчун.
    Падзячны ліст райкама прафсаюза работнікаў АПК уручаны старшыні прафкама СВК «Фядорскі», члену прэзідыума райкама Алене Гаўрыльчык. Дыпломамі за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да раённага фестывалю-кірмашу «Дажынкі» і ў раённым конкурсе саламяных скульптур адзначаны старшыні прафкамаў Аляксандр Мазоль (ААТ «Новая Прыпяць»), Любоў Бут-Гусаім (КСУП «АграГлінка»), Васіль Вярэніч (КСУП «Прыпяць-2009»), Эла Панасюк (ААТ «Лядзецкі»).
    Галіна ГАШЧУК
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика