• ru
  • by
  • 3 мая

    USD

    EUR

    Столин

    12C

    Няхай у сэрцах будзе вясна!

    18.03.2022

    236

    0

    Rate this post

    Чарговы раз упэўніваюся, што мацярынства ідзе на карысць жанчыне. 13 прыгажунь у мінулы аўторак прыйшлі ў Альшанскі сельскі выканаўчы камітэт, каб атрымаць ордэн Маці.


    Гэтую ўзнагароду за нараджэнне і выхаванне пяцярых і больш дзяцей атрымалі Таццяна Германовіч, Ірына Дорах, Яўгенія Кажаноўская, Наталля Клочка, Ганна Лемяза, Наталля Піваварэвіч, Таццяна Рабец, Алёна Рудзяк, Людміла Сімановіч, Марыя Сімановіч з аграгарадка Альшаны, Таццяна Дыба, Марыя Быба з вёскі Сямігосцічы, Алена Ранцэвіч з вёскі Высокае.
    Павіншаваць матуль з гэтай падзеяй прыехаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч. Ён яшчэ раз адзначыў важную місію жанчыны, бо яна выхоўвае будучых грамадзян краіны. І ад таго, якія каштоўнасці будуць прывівацца ў сям’і, залежыць, якім вырасце новае пакаленне беларусаў. Нагадаў, што шлюб як саюз жанчыны і мужчыны, сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы. Таксама дзяржава аказвае падтрымку сем’ям з дзецьмі і забяспечвае прыярытэт выхавання дзяцей у сям’і.
    А вось пра дапамогу, якая была аказана канкрэтна ў нашым раёне, падрабязна расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Любоў Дземідовіч:
    – У нашым раёне на дадзены момант з 2015 года адкрыта 1500 дэпазітных рахункаў на суму больш за 15 млн долараў і 450 дэпазітных рахункаў на суму больш за 10 млн беларускіх рублёў. Больш таго, штогод аказваецца адрасная дапамога сем’ям, выдзяляюцца сродкі на дзіцячае харчаванне, падрыхтоўку да школы, выплаты мнагадзетным мамам за ордэн Маці і іншыя. У сувязі з нараджэннем першага дзіцяці маці атрымлівае ад дзяржавы аднаразовую дапамогу ў памеры 2 тысячы 965 рублёў, а за другое і больш – 4 тысячы 151 рубель. Трэба дадаць, што Беларусь – адна з нямногіх краін, дзе ёсць аплачваемы дэкрэтны водпуск па догляду дзіцяці да трох гадоў. За першае дзіця штомесяц жанчына атрымлівае 539 рублёў, а за другое і больш – 616 рублёў. Гэтыя лічбы сведчаць пра зацікаўленасць кіраўніцтва краіны ў паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі. Для дзяржавы важны кожны новы беларус ці беларусачка.
    Да віншаванняў далучыўся старшыня Альшанскага сельвыканкама Віктар Гапко, які выказаў упэўненасць у тым, што такія прыемныя падзеі, як уручэнне ордэна Маці, былі і застануцца традыцыйнымі, паколькі для жанчын гэтай мясцовасці заўсёды ў прыярытэце сям’я і мацярынства.
    Паклапаціўся пра музычны падарунак мясцовы Дом культуры. Некалькі песень выканала Яўгенія Слуцкая і гарманісты Мікалай Грыб і Дзмітрый Чэчка.
    Віншуем яшчэ раз мна-гадзетных маці. І няхай у вашых сэрцах, дарагія жанчыны, заўсёды будзе вясна!
    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота
    аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика