• ru
  • by
  • 4 мая

    USD

    EUR

    Столин

    20C

    Лічба года — 150 000 тон малака!

    30.12.2022

    300

    0

    5/5 - (5 голосов)
    Не паспелі аграрыі Століншчыны перавесці дух, намалаціўшы сёлета рэкордныя 102 тысячы тон збожжавых і зернебабовых, як падаспеў ячшэ адзін рэкорд. Учора, 29 снежня, нашы жывёлаводы і ўвесь аграрны сектар у цэлым – гаспадаркі раёна атрымалі за год 150 тысяч тон малака! Плануецца, што да гэтай лічбы за два апошнія дні гэтага года аграрыі дададуць яшчэ адну тысячу тон. Да мінулагодняга паказчыка працаўнікі аграпрамысловага комплексу дадалі адразу амаль 15,4 тысячы тон малака!
    Бягучы год у раёне прайшоў ва ўмовах няпростай эканамічнай і палітычнай сітуацыі.
    Нягледзячы на гэта, нам удалося забяспечыць пэўную дынаміку развіцця раёна і скаардынаваць падыходы па наяўнай сітуацыі. І чарговае дасягненне – таму яскравы доказ.
    Трэба адзначыць усіх, хто ўнёс свой вялікі ўклад у вытворчасці малака, што дазваляе нашаму раёну моцна трымацца ў сямёрцы лідараў у цэлым па рэспубліцы, а па сярэднім надоі – 18 месца. Гэта – ААТ «Новая Прыпяць» (25 070 тон), СВК «Фядорскі» (19 229 тон), ААТ «Палеская ніва» (16 953 тоны), СУП «Рубельскі» (11 879 тон), КСУП «Відзіборскі» (11 522 тоны), ААТ «Церабяжоў-Агра» (9 208 тон), ААТ «Лядзецкі» (8 756 тон), КСУП «Беражное» (7 624 тоны), КСУП «Прыпяць-2009» (6 713 тон), ААТ «Палессе АБМ» (6 035 тон), ААТ «Кароцічы» (5 289 тон), КСУП «Струга» (5 147 тон), ПСУП «Максеммілк» (4 904 тоны), КСУП «Варані» (3 455 тон), КУВП «Манькавічы» (2 922 тоны) і ПСУП «Грушава-мілк» (1 754 тоны).
    Усяго гэтага магло б і не быць, каб не камандная і плённая праца ўсіх без выключэння – ад кіраўніка і спецыялістаў сельгаспрадпрыемства да механізатара і жывёлавода. Так, па выніках 11-ці месяцаў тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі забяспечаны на ўзроўні 111,2 працэнта (пры сярэднеабласным паказчыку 104,7 працэнта): у тым ліку прадукцыі раслінаводства – 112,3 працэнта, жывёлагадоўлі – 109,3 працэнта. Па выніках года тэмп росту чакаецца на ўзроўні 110 працэнтаў.
    А для гэтага было зроблена многае: вялося будаўніцтва (рэканструкцыя) з дзяржаўнай падтрымкай пяці малочнатаварных ферм, з іх дзве ўведзеныя пускавымі комплексамі ў першым паўгоддзі 2022 года – МТФ ААТ «Палессе АБМ» і КСУП «Відзіборскі»; рэалізуецца тры інвестыцыйных праекта (будаўніцтва малочнатаварных ферм у ААТ «Новая Прыпяць», КСУП «Беражное», ААТ «Церабяжоў-Агра»); пабудавана 15 сянажна-сіласных траншэй агульнай умяшчальнасцю 38 тысяч тон; пабудавана (рэканструявана) шэсць прафілакторыяў для ўтрымання цялят; набыта каля 120 адзінак тэхнікі і абсталявання на суму больш за 25 млн рублёў;
    вядзецца рэканструкцыя зернесушыльнага комплексу ў СВК «Фядорскі»; праведзена рэарганізацыя КСУП «АграГлінка» шляхам далучэння да ААТ «Церабяжоў-Агра».
    Прыемна адзначыць, што сёлета раён заняў першае месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў, трэцяе месца – у вытворчасці масласямян рапсу і трэцяе месца ў вытворчасці насення шматгадовых траў.
    Высокіх паказчыкаў дасягнулі і жывёлаводы. Забяспечаны самы высокі ў вобласці прырост вытворчасці малака на 11 працэнтаў, рэалізацыя – на 12 працэнтаў. Таварнасць малака забяспечана на ўзроўні 91,2 працэнта, гатункам экстра і вышэйшым – 98 працэнтаў.
    Сярэдні надой ад каровы павялічыўся на 535 кг да ўзроўню 2021 года і склаў не менш за 6 750 кг ад адной каровы. Тэмп росту вытворчасці прадукцыі вырошчвання жывёлы і птушкі забяспечаны на ўзроўні 105 працэнтаў – выраблена 19,5 тысячы тон. Павялічылася колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы і склала 89 тысячы галоў. Па выніках 10 месяцаў сельскагаспадарчая галіна атрымала выручкі на 34 працэнта больш, чым летась, а рэнтабельнасць продажаў вырасла на 2,8 працэнта і склала 11,1 працэнта).
    Углядаючыся ў 2023 год мы разу-меем, што галоўная задача – забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве і годнага ўзроўню жыцця нашых людзей. Мы ўсе ўпэўнены, што Століншчына – наша малая радзіма – добра завершыць бягучы год і з добрай дынамікай пяройдзе ў 2023 год. З надыходзячым, паважаныя землякі!
    Аляксандр
    НІКІФАРЭНКА

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика