• ru
  • by
  • 6 мая

    USD

    EUR

    Столин

    18C

    Калядны фестываль па плаванні: На прызы «Белай Русі»

    14.01.2022

    220

    0

    Rate this post

    Калядны фестываль па плаванні на прызы раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» упершыню праведзены шостага студзеня ў фізкультурна-спартыўным комплексе «Аквамарын».


    Яго ўдзельнікамі сталі 65 выхаванцаў аддзялення плавання Столінскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
    – Спаборніцтвы праходзілі ў трох узроставых катэгорыях сярод навучэнцаў 2009-2010, 2011-2012 і 2013 года нараджэння і мала-дзей, – расказвае старшы трэнер па плаванні Столінскай ДЮСШ Віталь Сацута. – Па выніках заплываў на дыстанцыі 50 метраў вызначыліся па трое лепшых плыўцоў сярод хлопчыкаў і дзяўчынак у кожным відзе плавання: вольным стылем, брасам, на спіне і батэрфляем. Прыемна адзначыць, што многія юныя плыўцы сталі прызёрамі ў некалькіх відах. Як, напрыклад, самая юная ўдзельніца фестывалю Васіліса Мышапуд, якая атрымала два дыпломы: за першае месца ў плаванні на спіне і другое месца – вольным стылем, і яе брат Макар Мышапуд. У яго два дыпломы за другое месца ў плаванні батэрфляем і вольным стылем.
    У цырымоніі закрыцця фестывалю прынялі ўдзел старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Вячаслаў Шэлест, дырэктар Столінскай ДЮСШ Аляксандр Неўдах, трэнеры, прысутнічалі шматлікія бацькі юных плыўцоў.
    Прызёры спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі, а ўсе ўдзельнікі фестывалю – статуэткамі і салодкімі падарункамі, уручыць якія выйшлі Дзед Мароз і Снягурка, што надало яшчэ большай узнёсласці і святочнасці праведзенаму турніру.
    Арганізатары мерапрыемства адзначылі, што ў далейшым Калядны фестываль па плаванні мяркуецца зрабіць традыцыйным.
    Галіна ГАШЧУК
    Фота аўтара
    і Віталя САЦУТЫ

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика