• ru
  • by
  • 2 мая

    USD

    EUR

    Столин

    21C

    Анастасія Камарова – “Малады чалавек – адкрыццё года” ў галіне культуры

    24.05.2019

    204

    0

    Rate this post

    У раённым конкурсе званне “Малады чалавек – адкрыццё года” ў галіне культуры прысвоена Анастасіі Камаровай – навучэнцы інструментальнага аддзялення па класу фартэпіяна Столінскай дзіцячай школы мастацтваў.
    Дзевяцікласніца сярэдняй школы № 2 г. Століна расла ў музычным асяроддзі. Мама Аксана Міхайлаўна – настаўнік музыкі ў Столінскай дзіцячай школе мастацтваў і ў класе, дзе вучыцца дзяўчына. Музыканты і дзве бабулі – піяністка Наталля Пятроўна і настаўнік хору і сальфеджыа Людміла Сяргееўна. Дзяўчынка з пяці гадоў іграла на фартэпіяна, таму яе прыход у школу мастацтваў можна лічыць заканамерным. Тут Насця праявіла сябе як таленавітая і здольная вучаніца, адказная і працавітая. Па музычных, вакальных і музычна-тэарэтычных дысцыплінах яна мае высокія адзнакі. Прымае актыўны ўдзел у разнастайных мерапрыемствах школы, конкурсах і алімпіядах рознага ўзроўню.
    За творчыя поспехі ў 2017 годзе Анастасія была заахвочана паездкай у Нацыянальны дзіцячы цэнтр “Зубраня”.
    У мінулым годзе яна стала дыпламантам ІІІ ступені Міжнароднага конкурсу “Вясновы зарапад”, дыпламанткай ІІІ ступені абласнога конкурсу юных піяністаў “Новыя гарызонты”, узнагароджана граматай па выніках абласной адкрытай алімпіяды па музычна-тэарэтычных дысцыплінах.
    2019 год прынёс новыя дасягненні. Анастасія прызнана дыпламанткай абласнога адкрытага конкурсу “Крынічка” (г. Баранавічы) і лаўрэатам Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Новыя вяршыні” (г. Мінск).
    Анастасія Камарова – творчая асоба. Займалася танцамі, вакалам. Зараз спрабуе пісаць музыку, спявае і акампаніруе на гітары. Дарэчы, гэтым інструментам авалодала самастойна. У ліку захапленняў – фатаграфія, цікавасць да карэйскай культуры і музыкі. Адна з яе мараў – жаданне пабываць у Карэі.
    Анастасія, сёлетняя выпускніца Столінскай дзіцячай школы мастацтваў мяркуе звязаць свой жыццёвы шлях з мастацтвам і паступіць у музычны каледж, тым самым працягнуць сямейную дынастыю музычных работнікаў.
    На заканчэнне нашай размовы Анастасія выказала словы ўдзячнасці адміністрацыі школы, маме і настаўнікам, якія садзейнічалі яе развіццю, станаўленню і ўдасканаленню.
    Галіна ГАШЧУК

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика