• ru
  • by
  • 3 мая

    USD

    EUR

    Столин

    19C

    І засталіся школьныя гады ва ўспамінах

    02.06.2019

    22

    0

    Rate this post

    Сваю апошнюю лінейку памятаем мы ўсе, нягледзячы колькі гадоў  мінавала. У гэты дзень выпускнікі развітваюцца са школай, месцам, дзе прайшло юнацтва – самая лепшая пара. Хвалююцца вучні, настаўнікі, але найбольш трымціць сэрца ў бацькоў. Толькі нядаўна, здаецца, прывялі яны сваіх дзяцей у першы клас, а зараз прыгожыя дзяўчаты і юнакі стаяць і слухаюць апошні званок. Як складзецца іх лёс далей, кім яны стануць, ці знойдуць сваё месца ў жыцці — на гэтыя пытанні адкажа час. А пакуль яны прысвячаюць словы ўдзячнасці сваім настаўнікам, якія ішлі з імі поруч 11 гадоў.

    У Сямігосціцкай сярэдняй школе сёлета 21 выпускнік. Адна з іх — Анастасія Казуля скончыла школу на выдатна і стала ўладальніцай Дыплома II ступені абласнога этапа акцыі “Зялёная школа”. Яшчэ адна выпускніца Юлія Гром атрымала Дыплом III ступені другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове. Дзяніс Ляшкевіч стаў уладальнікам Дыплома II ступені другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры і здароўю. Без узнагарод не засталася класны кіраўнік Яніна Арлянін – настаўніца беларускай мовы і літаратуры, якая стала пераможцай раённага конкурса літаратурнай творчасці “Душы прыгожыя парывы”. 

    Павіншаваў  з заканчэннем школы намеснік старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сідарэвіч. Да яго слоў далучыліся дырэктар Уладзімір Рэзановіч і першая настаўніца Ганна Грыб:

    • У вас будзе яшчэ многа школьных званкоў, але такога больш не будзе ніколі. Я памятаю вас зусім маленькімі, а зараз вы – прадстаўнікі будучага пакалення. Няхай здзейсняцца мары і вы станеце па-сапраўднаму шчаслівымі, — сказала Ганна Міхайлаўна.

    У час святочнай лінейкі гучалі вершы, песні. Але самы галоўны момант, калі звінеў апошні званок, які апавясціў выпускнікам аб развітанні са школай. Не бойцеся перашкод, імкніцеся да сваёй мэты і не забывайце пра сваю малую радзіму.

    Ганна МЕЛЬНІК

    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика