НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У ААТ «Палессе АБМ» закончыліся работы па нарыхтоўцы кармоў. З галоўным аграномам Аляксеем Васюхневічам мы якраз былі сведкамі апошніх спраў.
Ва ўрочышчы Лапечава на полі працавалі механізатар Сяргей Васільевіч Мішкоў і яго малодшы брат – галоўны інжынер Павел. Заменьвалі прабітае кола.
– Павел выгадаваўся на полі, таму і выбраў такую прафесію. Парамантавалі граблі, можна далей сена варочаць, – кажа старэйшы брат.
На прэсе працаваў Аляксандр Васюхневіч. Сфатаграфавацца ён не захацеў, маўляў, часу няма. А вось вадзіцеляў – Адама Таргоню, Валянціна Курловіча і Мікалая Акуліча – угаварыць атрымалася. Кожны з іх, нягледзячы на такую спёку, вельмі хутка спяшаецца на поле, каб завезці сянаж да траншэі.
Падбірае траву вопытны механізатар Валянцін Серадзін. На старонках газеты ён не ўпершыню.
– У гэтым годзе добрая трава вырасла, дажджы паспрыялі, – кажа ён.
Але ж і дажджы крыху затрымалі касьбу, бо нельга было ўлезці ў поле. Дакошваў траву Сяргей Яфімавіч Мішкоў.
Далей пачынаецца гарачая пара – уборка. Да яе падрыхтавана тэхніка, а механізатары чакаюць часу, калі выйдуць на камбайнах у поле жаць жыта, трыцікале і пшаніцу. Так што да хуткай сустрэчы!


Ганна
МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости