Закон трэба выконваць у любым выпадку, нягледзячы на нашы пажаданні ў вырашэнні таго ці іншага пытання.
Менавіта такі падыход быў у час правядзення «прамой тэлефоннай лініі» і прыёму грамадзян памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Брэсцкай вобласці Анатолем Маркевічам у Століне.
Па тэлефоне свае пытанні агучылі тры жыхары раёна.
Гутарка ішла пра кампенсацыі ўкладаў на ашчадных кніжках з 1991 года, пра дазвол інваліду карыстацца падсобным памяшканнем у пад’ездзе шматкватэрнага дома, і прагучала просьба аказаць садзейнічанне ў спагнанні запазычанасці па аліментах.
На асабісты прыём да памочніка Прэзідэнта прыйшло чатырнаццаць жыхароў раёна. Узнікшыя ў людзей праблемы тычыліся забеспячэння жыллём, падтаплення зямельных участкаў, а таксама вызначэння граніц участкаў, навядзення парадку ў вёсцы, аплаты паслуг жыллёва-камунальнай гаспадарцы і іншыя.
Анатоль Мечыслававіч уважліва выслухаў кожнага, па ходу даваў даручэнні службам і раённага, і абласнога ўзроўняў, каб дакладна высветліць абставіны той ці іншай праблемы.
– Трэба не толькі карыстацца інструкцыямі, але і ўнікаць у канкрэтную сітуацыю, не адкідаючы чалавечы фактар, – адзначыў Анатоль Маркевіч.
Па ўсіх пытаннях грамадзянам будуць дадзены адказы.
Алена КЛІМУШКА
Фота аўтара