НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

На пляцоўцы каля сельскага Дома культуры раскінуліся гандлёвыя палаткі, выстаўкі, а са сцэны гучалі віншаванні, вершы і песні. У першую чаргу ўзгадалі трагічныя гады фашысцкай акупацыі. Памяць загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны землякоў ушанавалі хвілінай маўчання.


– Дзень аграгарадка Рубель – гэта цудоўная магчымасць сабрацца разам і падвесці вынікі, – сказала старшыня сельскага Савета Раіса Філановіч. – Яшчэ раз узгадаць амаль кожную сям’ю: юбіляраў, старажылаў, настаўнікаў, клапатлівых матуль і маленькіх жыхароў, добрасумненных гаспадароў, шчырых працаўнікоў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё нашага аграгарадка за мінулы год.
Кожнаму жыхару ў гэты дзень было адрасавана добрае слова ад Раісы Філановіч, а дырэктар СУП «Рубельскі» Аляксандр Ляшкевіч адзначыў лепшых работнікаў сельскай гаспадаркі, уручыў падзячныя лісты, кветкі і падарункі.


– Наша гаспадарка ганарыцца кожным работнікам, але асаблівая павага менавіта тым, хто працуе альбо працаваў болей 40 гадоў, і такія ёсць, – пачаў размову дырэктар СУП «Рубельскі». – Шмат цёплых слоў – сямейнай пары – Рыгору Антонавічу і Данголе Прано Страхам, якія рука аб руку працуюць 33 гады ў гаспадарцы. Адзначу, што яны выхоўваюць пяцёра дзяцей.
Спецыяльна створаная камісія пры сельсавеце перад святам аграгарадка падвяла вынікі ў конкурсе на лепшую сядзібу і кветкавае афармленне падворка. Пераможцы атрымалі таксама падарункі.
Не забылі пра імяніннікаў, а такіх на 11 жніўня было аж адзінаццаць.


Атрымала падарункі самая старэйшая жыхарка сельсавета Вольга Піліпчук, якой споўнілася 95 гадоў. На жаль, жанчына не прысутнічала на мерапрыемстве, усе віншаванні ад старшыні гучалі ў адрас яе сям’і і блізкіх родзічаў.
На свята былі запрошаны і юбіляры, якім у 2024 годзе споўнілася 90 гадоў.


Не забыліся і пра самага малодшага жыхара – Злату Пашкевіч, бо, як кажуць, аграгарадок жыве, пакуль у ім нараджаюцца дзеці. Шмат добрых слоў было сказана ў адрас маці Алесі Юр’еўны, таты Віктара Эдуардавіча і самой дзяўчынкі. Старшыня сельскага Савета ад імя ўсіх жыхароў і гасцей пажадала ім моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба і ўдачы, а таксама ўручыла падарункі.
Сваімі музычнымі кампазіцыямі і інсцэніроўкамі гледачоў парадавалі вакальна- харавы ансамбль «Рубляначка» пад кіраўніцтвам Валянціны Лемяза і вучні школы. Спявалі для ўсіх прысутных Вадзім Семяноўскі, Дзмітрый Пашкевіч, Васіль Гляд і іншыя таленавітыя жыхары аг. Рубель.


– У аграгарадку жыве мая бабуля, да якой люблю прыязджаць з самага дзяцінства, – падзялілася сваімі думкамі дзяўчына Наталля. – За ўвесь час, што праводзіла тут на канікулах, у мяне з’явілася шмат сяброў. На свята мы прыйшлі разам. Мне вельмі прыемна, што сёлета ў Рублі для мясцовых жыхароў арганізавалі такое свята. Прыемна бачыць сваіх землякоў у добрым настроі.
Жыхары аграгарадка ў сваю чаргу сардэчна дзякавалі ўсім, хто арганізаваў і правёў гэтае запамінальнае свята.
З твараў вяскоўцаў і гасцей не сыходзілі ўсмешкі. Столькі яркіх і пазітыўных эмоцый яны атрымалі ў гэты дзень!
Вольга ГУСАК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Продолжается сбор подписей
Ефрейтор спас жизнь мальчику
Более 700 тысяч подписей

Оставить комментарий

Похожие новости