НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Свята, якое аб’яднала людзей самых розных узростаў, спецыяльнасцяў і інтарэсаў. Нягледзячы на свой годны век – гораду споўнілася 924 гады – ён па-ранейшаму прыгожы, іскрыцца ўсмешкамі людзей, поўны энергіі і новых здзяйсненняў.
Урачыстае мерапрыемства адкрыў старшыня гарвыканкама Вячаслаў Стаднік:


– Мы па праве ганарымся слаўнай гісторыяй Давыд-Гарадка і яго традыцыямі, сучаснымі дасягненнямі і галоўным багаццем – працавітымі і таленавітымі гарадчукамі. Многае змянілася за ўсю гісторыю ў горадзе, але, нягледзячы на неаднаразовае разбурэнне, ён аднаўляўся і станавіўся ўсё лепш і прыгажэй. Адміністрацыя горада дзякуе кожнаму гараджаніну, які сваёй штодзённай працай і энергіяй уносіць неацэнны ўклад у развіццё горада.
Пасля Вячаслаў Васільевіч уручыў Ганаровыя граматы жыхарам, якія ўжо сёння пішуць гісторыю горада. Самыя шчырыя віншаванні гучалі ў адрас сямейных пар-юбіляраў і многіх жыхароў горада. Шмат слоў гучала ў адрас маладых, якія менавіта 10 жніўня стварылі сям’ю. Адзначыў старшыня і бацькоў, дзеці якіх атрымалі на ЦЭ па 100 балаў.


Раздзяліць з гарадчукамі святочны настрой прыехала дэлегацыя з Маларыты. У сваіх віншаваннях яны перадавалі жыхарам Давыд-Гарадка самыя цёплыя сяброўскія пажаданні, гаварылі аб важнасці ўмацавання партнёрскіх і пабрацімскіх адносін.
– На дзень горада мы прыязджаем ужо другі раз, – дзеліцца сваімі ўражаннямі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Галіна Стасюк. – Прыемна, што горад прыгажэе і развіваецца. Відаць, што для кожнага жыхара Давыд-Гарадок – месца сілы, духоўнага адзінства і любові да малой радзімы. Заўжды Століншчына славілася сваімі працавітымі людзьмі, бо іх мэтанакіраванасць і ўпэўненасць у сваіх сілах заўсёды дазвалялі дасягаць такіх высокіх вынікаў.
Узгадалі ў гэты дзень і загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Супрацоўнікі Столінскага РАУС і РАНС усклалі кветкі да помніка і ўшанавалі ўсіх загінуўшых хвілінай маўчання.


Упрыгожваннем свята сталі выстаўкі-прэзентацыі і выстаўкі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якія арганізавалі прадпрыемствы горада.
Бібліятэка прэзентавала не толькі выстаўку, але фотакалаж. Велізарную падрыхтоўку ў правядзенні гэтага свята правялі работнікі Дома культуры.
Працавалі гандлёвыя рады і гульнявыя пляцоўкі, фотавыстаўка «Давыд-Гарадок у аб’ектыве».
ДЗЮСШ г. Давыд-Гарадка правяла спартакіяду сярод работнікаў прадпрыемстваў горада. Пераможцам стала каманда ўчастка Давыд-Гарадка Столінскага раёна газазабеспячэння ВУ «Пінскгаз», на другім месцы – вучні СШ № 1. Каманда ДГЭМЗа заняла трэцяе месца.
Палескі лясгас правёў спраборніцтвы па колцы дроў. І тут таксама выявіліся мацнейшыя гаспадары, якія атрымалі ад арганізацыі мёд і бярозавыя венікі.


Для моладзі, дзяцей і дарослых быў арганізаваны фестываль фарбаў.
Напрыканцы вечара выступіў фолк-гурт «Партызан FM».
Завяршыў святочны дзень феерверк і дыскатэка.
Вольга ГУСАК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Продолжается сбор подписей
Ефрейтор спас жизнь мальчику
Более 700 тысяч подписей
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости