• ru
  • by
  • 4 мая

    USD

    EUR

    Столин

    19C

    Тры пажары ў раёне

    28.10.2020

    414

    0

    Rate this post

    На гэтым тыдні ў нашым раёне адбылося адразу тры пажары.

    26 кастрычніка ў Столінскі РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў Хатомелі. Загарэлася гаспадарчая пабудова, што належыць грамадзянцы 1939 года нараджэння. Агонь пашкодзіў дах і перакрыцце.

    Чарговы званок паступіў 27 кастрычніка з Давыд-Гарадка. У 15.15 у гаспадарцы грамадзяніна 1953 года нараджэння таксама загарэлася гаспадарчая пабудова. У 15.22 на месца здарэння прыбылі выратавальнікі, збудаванне было цалкам ахоплена агнём. Праз чатыры хвіліны пажар быў ліквідаваны, пабудова знішчана агнём.

    28 кастрычніка ў 01. 08 пажар адбыўся ў жылым доме ў  Велямічах. Выратавальнікі адразу выехалі на дапамогу. Дом быў цалкам ахоплены агнём, гаспадары знаходзіліся на вуліцы. У 01.40 пажар быў ліквідаваны. У выніку ўзгарання знішчаны дах, перакрыцце, пашкоджаны сцены і маёмасць.

    Прычыны пажараў высвятляюцца. Будзьце пільнымі, беражыце сябе і сваіх блізкіх!

    Людміла КАСПЯРОВІЧ

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика