• ru
  • by
  • 17 мая

    USD

    EUR

    Столин

    9C

    Стралковы турнір

    24.02.2023

    341

    0

    Rate this post

    21 лютага ў ФСК «Аквамарын» прайшоў турнір па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод людзей пенсіённага ўзросту, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны.

    – Раённы Савет ветэранаў стараецца як мага часцей праводзіць розныя спартыўныя мерапрыемтсвы для людзей пенсіённага ўзросту, – расказаў старшыня райсавета ветэранаў Анатоль Максімовіч. – Зусім нядаўна мы праводзілі турнір па шашках, цяпер вызначаем найбольш меткіх. Дзякуй усім, хто прыйшоў паўдзельнічаць. Здаецца, што такі турнір прыйшоўся даспадобы, таму што амаль усе мужчыны любяць пастраляць у ціры. Такая любоў у многіх яшчэ з дзяцінства. Плануем і далей праводзіць такія мерапрыемствы.


    Усяго ў турніры па стральбе прынялі ўдзел 11 чалавек. Першае месца заняў Андрэй Прылуцкі, другое – Эдуард Пашкевіч, трэцяе – Сцяпан Комар.
    Удзельнікі і арганізатары турніру выказваюць падзяку Столінскай ДТСААФ за дапамогу ў арганізацыі спаборніцтваў.
    Аляксандр НІКІФАРЭНКА

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика