• ru
  • by
  • 7 мая

    USD

    EUR

    Столин

    14C

    Старшыня Столінскага райвыканкама ўручыў пашпарты вучням Рамельскай сярэдняй школы

    17.03.2019

    200

    0

    Rate this post
    >

    “Каб ганарыліся малой радзімай” — такі загад даў вучням Рамельскай сярэдняй школы старшыня Столінскага раённага выканаўчага камітэта Рыгор Пратасавіцкі падчас уручэнняў пашпартоў. Гэта падзея адбылася ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынята роўна 25 гадоў таму.

    Вядучыя Кацярына Нагар і Дзмітрый Грэчка расказалі пра гісторыю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, нагадалі прысутным, што яна была прынята на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Набыла сілу 30 красавіка 1994 з моманту яе апублікавання. А 24 лістапада 1996 па ініцыятыве Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі быў праведзены рэферэндум, на падставе якога ўнесены істотныя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Абноўлены тэкст Канстытуцыі набыў сілу 27 лістапада 1996. Дадатковыя змены былі ўнесены ў Канстытуцыю пасля рэферэндуму 2004.

    На аснове асноўнага закона Рэспублікі Беларусь фарміруецца сістэма бягучага заканадаўства, у ёй вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў.

    Рыгор Васільевіч расказаў вучням аб сістэме ўлады, і якая роля кожнага грамадзяніна ў будучыні нашай краіны. Потым ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў пашпарты 20 вучням 9-11 класаў. Пажадаў ім ў будучыні знайсці знайсці сваё месца ў жыцці і стаць годнымі грамадзянамі нашай краіны. А каб самарэалізавацца, трэба старанна вучыцца. І, канешне, не забываць сваю малую радзіму. Аграгарадок Рамель заўсёды славіўся сваімі таленавітымі і працавітымі жыхарамі. Неаднойчы яго ўражэнцы станавіліся лепшымі механізатарамі і жывёлаводамі, настаўнікамі і ўрачамі. ААТ “Палеская ніва” – адзін з лепшых у раёне, на які раўняюцца іншыя гаспадаркі. І задача будучага пакалення працягнуць гэтую традыцыю.

    Акрамя пашпартоў, у гэты дзень 22 вучні атрымалі членскія білеты БРСМ. Іх уручыў старшыня Рамельскага сельвыканкама Пётр Шчучка. Ён далучыўся да слоў Рыгора Пратасавіцкага, а таксама пажадаў вучням не губляць юнацкі запал і ў будучыні не баяцца цяжкасцяў, бо яны робяць чалавека яшчэ больш мацнейшымі.

    Ганна Мельнік

    Фота аўтара 

     

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика