• ru
  • by
  • 17 мая

    USD

    EUR

    Столин

    12C

    Снежань лютуе

    13.12.2022

    383

    0

    5/5 - (1 голос)
    У мінулую суботу добра так прысыпала снегам – месцамі таўшчыня дасягала 30 см і болей. Здавалася – нарэшце вярнулася сапраўдная зіма. Але радасць была нядоўгай – бліжэй да раніцы «зарадзіў» сапраўдны дождж. Яго яшчэ называюць ледзяным.
    Дождж зацягнуў на цэлы дзень. І, зразумела, белы снег ператварыўся ў кашу з вадой – ні прайсці, ні праехаць. Сям-там працавала тэхніка, было відаць людзей з лапатамі. Скаргі паляцелі ў інстаграм адна за адной – дзесьці не пачысцілі аўтобусны прыпынак, дзесьці дарогі амаль не відаць, а па тратуарах не прайсці. І гэта не кажучы пра тое, дзе гэтых тратуараў няма – хоць па паветры ляці.
    У адказных службаў было два дні, каб прыбраць ледзяную кашу з вуліц і дарог. Але, нягледзячы на тое, што працавалі і ноччу, усё зрабіць не паспелі. У ноч на паня-дзелак прымарозіла і, як факт, лёд пад нагамі і коламі.
    Добра справіліся са складанасцямі ў ДЭУ-26, якое ачысціла дарожнае палатно ад кашы. Паспелі своечасова, таму што ў панядзелак прыйшлося б спадзявацца толькі на грэйдзер з яго жалезным адвалам.
    Былі таксама моманты адключэння электраэнергіі ў шэрагу населеных пунктаў.
    Але тут, у адрозненне ад дарожнікаў, аварыйныя брыгады электрасетак працуюць па факце. Нельга прадухіліць наліпанне лёду на лініі электраперадачы, а з-за гэтага ў асноўным і адбываюцца абрывы правадоў.
    – Яшчэ адной прычынай адключэння электраэнергіі могуць быць галіны дрэў, якія пад цягам снегу кранаюцца ліній электраперадачы, – расказаў «НП» начальнік раённай дыспетчарскай службы Столінскага раёна электрасетак Віталь Шаламіцкі. – Нашы брыгады своечасова выязджалі па ўсіх выкліках. Дарэчы, у выхадныя, калі было дрэннае надвор’е, мы прыцягнулі дадатковыя аварыйныя брыгады.
    Аляксандр
    НІКІФАРЭНКА
    Фота
    аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика