• ru
  • by
  • 19 мая

    USD

    EUR

    Столин

    10C

    Сям’я – падарунак лёсу — Вольга Хамляк з аграгарадка Вялікае Малешава

    05.03.2021

    482

    0

    Rate this post

    Дзяцінства павінна быць шчаслівым – так лічыць Вольга Хамляк з аграгарадка Вялікае Малешава. Таму імкнецца зрабіць так, каб чым больш прыемных успамінаў засталося ў дзяцей. А іх у жанчыны пяцёра, што стала падставай для ўзнагароджвання яе ордэнам Маці.
    Вольга нарадзілася ў Растоўскай вобласці, але яе бацька быў родам з Вялікага Малешава. Паехаў на заробкі і сустрэў там сваё каханне – рускую дзяўчыну Любоў. Пажаніліся і вырашылі асесці на радзіме жонкі.
    Жылі ў сваім доме, у сям’і нарадзіліся тры дзяўчынкі. Бацька працаваў у мясцовым калгасе і быў перадавіком. Сям’я ні ў чым не мела патрэбы. Бяда прый-шла, калі Вольга вучылася ў пятым класе. Раптоўна ў 40 гадоў пайшоў з жыцця бацька – прыроджаны парок сэрца. Маці таксама хварэла бранхіяльнай астмай у цяжкай форме. Дзяўчынкі разумелі, што павінны дапамагаць, і былі звыклыя да любой работы. На жаль, хвароба забрала і маці. Тады малодшым – Вользе і яе сястры-двайнятцы Юлі – было толькі па 15 гадоў. Старэйшая сястра ўжо выйшла замуж і нарадзіла дачушку. Як магла, падтрымлівала сясцёр, якія засталіся жыць у бацькоўскім доме.
    Пра дзяўчат пачалі хвалявацца дзядуля з бабуляй з Вялікага Малешава. Яны разумелі, што без бацькоўскай падтрымкі цяжка будзе ўнучкам, таму ўвесь час клікалі да сябе. Так Вольга і Юля назаўсёды пераехалі ў Вялікае Малешава. Юля ў хуткім часе выйшла замуж, а Вольга яшчэ заставалася ў дзяўчатах.
    Бабуля з дзядулем аддавалі ўсю любоў сіротам, імкнуліся замяніць бацькоў. Вельмі ўдзячна ім Вольга за тое, што аказаліся побач у цяжкую хвіліну. А падтрымкай па жыцці стаў муж Вячаслаў. Пазнаёміліся выпадкова і доўгі час проста сябравалі, пакуль не зразумелі, што патрэбны адзін аднаму.
    Старэйшаму сыну Мікіту зараз 19 гадоў, працуе ў фермера, дзе раней працаваў і бацька. Дачка Паліна – правая рука маці. Дзяўчынка на свае 13 гадоў вельмі самастойная. Разважлівая, ніколі не патрабавала ад бацькоў больш, чым яны могуць даць. Галоўны яе абавязак – дапамагаць з меншымі братамі. Дзесяць гадоў Станіславу, які копія бацькі. Працавіты, заўсёды гатовы дапамагчы. Але ў адрозненне ад старэйшай сястры па слова ў кішэню не лезе. Самыя меншыя ў сям’і – Мікалай і Захар. Аднаму тры гады, другому адзін год і дзевяць месяцаў. А Вольга вырашыла пайсці на работу ўпакоўшчыкам на Тураўскі малочны камбінат, як кажуць, лішняй капейка не бывае. Да таго ж сям’я трымае парнік і даглядае поле. Усюды працуюць разам, таму дзеці звыклыя да работы.
    Але ніколі не імкнулася Вольга з мужам зарабіць усе грошы свету. Намнога важней – здароўе, якое не купіш і не знойдзеш. Падарункам лёсу лічыць свайго мужа і дзяцей. Таму ўсе святы і дні нараджэння адзначаюць толькі ў сямейным коле. Бо сям’я – самая дарагая каштоўнасць.
    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика