• ru
  • by
  • 10 мая

    USD

    EUR

    Столин

    7C

    Рэспубліканская акцыя «тыдзень лесу»

    15.04.2022

    388

    0

    Rate this post

    У рамках Тыдня лесу на тэрыторыі Церабяжоўскага лясніцтва пасаджаны маладыя дрэўцы – сасна і бяроза – на плошчы каля 17 гектараў. Дзясяткі тысяч новых дрэў у хуткім часе адновяць тыя лясы, якія пацярпелі ад пажараў ці шкоднікаў.
    – У мяне такая пазіцыя – колькі зрэзалі дрэў, столькі трэба і пасадзіць, – расказвае ляснічы Церабяжоўскага лясніцтва Іван ДЗЯЖУРКА. – Не больш і не менш. Тым больш, што за апошнія гады мы сутыкнуліся з многімі фактарамі, якія нашкодзілі лесу. У рамках сёлетняй акцыі мы сваімі сіламі, а гэта восем леснікоў, амаль ужо закрылі адведзеныя плошчы. Спадзяёмся, што саджанцы адналеткі і двухлеткі прымуцца і вырастуць у сапраўдны лес. Лесаматэрыял наш лясгас купляе пераважна ў Івацэвічах, нешта мы вырошчваем самі ў цяпліцах. Вось зараз нам перадалі саджанцы двухлеткі сасны з закрытай карнявой сістэмай – іх прыжывальнасць значна большая.
    Тым часам леснікі закончылі чарговы радок і пасля невялікага адпачынку і папаўнення лесаматэрыялу са скрыні накіраваліся да наступнага радка, якіх застаецца менш і менш. Сярод работнікаў – ляснік Міхаіл Адамчук з 27-гадовым стажам працы ў лесе.
    – Лес – гэта здароўе, – кажа Міхаіл Аляксеевіч. – Тут і дыхаць лягчэй, і ў галаву толькі пазітыўныя думкі ідуць, ды і пешшу хадзіць карысна. А за дзень, бывае, і каля 20 кіламетраў пройдзеш. Але гэта зусім не адчуваецца – ногі ўвечары амаль не баляць. Мабыць, прызвычаіўся ці то сапраўды сіла ідзе з зямлі.
    Міхаіл Адамчук прыйшоў працаваць у Церабяжоўскае лясніцтва ў 1995 годзе. Спачатку быў у пажарнай камандзе, а потым стаў лесніком. Увесь лес за гэты час вывучыў дасканала і ведае кожную сцяжынку, як свой двор.
    – Работы сёння ў лесе хапае, – працягвае Міхаіл Аляксеевіч. – Трэба і за санітарным станам пасадак сачыць, і лес, дровы людзям адпускаць, і смецце за людзьмі прыбіраць. Усё ж такі колькі мы ні просім, ні вучым нашых людзей – усё роўна знойдуцца тыя, хто абыякава ставіцца да лесу. Мабыць, толькі нашых дзяцей мы зможам навучыць па-іншаму ставіцца да прыроды, таму што яна пачынае абараняцца.
    Аляксандр НІКІФАРЭНКА

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика