• ru
  • by
  • 6 мая

    USD

    EUR

    Столин

    12C

    ПЕРШАЕ МАЛАКО НА НОВАЙ ФЕРМЕ «МАЛЫЯ АРЛЫ»

    13.12.2019

    813

    0

    Rate this post

    У пачатку снежня першыя кілаграмы малака атрымалі на новай малочнатаварнай ферме «Малыя Арлы» ў ААТ «Лядзецкі».
    З гэтай нагоды павіншаваць калектыў фермы прыехалі старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Лузай, дырэктар ААТ «Лядзецкі» Уладзімір Вярэніч і старшыня прафсаюзнага камітэта гаспадаркі Эла Панасюк. Госці не толькі павіншавалі работнікаў, але і ўручылі ім мікрахвалевую печ, электрачайнік і чайны сервіз.
    Рэканструкцыя фермы пачалася ў канцы 2018 года і ўсяго праз год пачалі атрымліваць малако. Адзін кароўнік і малочна-даільны блок былі пабудаваны «з нуля», а яшчэ на адным кароўніку заканчваецца рэканструкцыя.
    – Усяго тут будзе знаходзіцца 550 жывёлін, – расказаў «НП» дырэктар ААТ «Лядзецкі» Уладзімір Вярэніч. – Трэба адзначыць, што малочна-даільны блок аснашчаны самым сучасным абсталяваннем. Акрамя нашай новай фермы ў раёне такое абсталяванне ёсць яшчэ толькі ў адной гаспадарцы. Думаю, што ў хуткім часе мы палепшым не толькі якасць малака, але і сярэдні надой і агульны вал. Будаўніцтва і рэканструкцыя вялася за кошт сродкаў рэспубліканскай праграмы па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы.
    Аляксандр НІКІФАРЭНКА
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика