• ru
  • by
  • 3 мая

    USD

    EUR

    Столин

    20C

    Няма лавачкі на аўтобусным прыпынку каля вёскі Сямігосцічы ў накірунку Мінска

    20.08.2021

    345

    0

    Rate this post

    У рэдакцыю газеты «Навіны Палесся» звярнуліся нашы чытачы з наступнай скаргай:
    – Няма нават лавачкі на аўтобусным прыпынку каля вёскі Сямігосцічы ў накірунку Мінска. Адна скрынка для смецця стаіць, аж сорамна. Пакуль чакаеш аўтобус, прысесці няма куды. А ездзяць людзі і на работу, і студэнтаў многа. Лавачка была зламана пры ўборцы снегу, але за гэты час яе так і не ўстанавілі. Зараз ужо зноў зіма надыдзе! Калі дрэннае надвор’е, схавацца няма магчымасці. Няўжо адпаведным службам нельга вырашыць гэтую праблему?
    Скарга абгрунтаваная, таму звяртаемся па тлумачэнне да старшыні Альшанскага сельвыканкама Віктара Гапко:
    – Мы адправілі адносіну на адрас ДЭУ № 26 філіяла РУП «Брэстаўтадар» 13 жніўня 2021 года, паколькі гэты ўчастак абслугоўвае гэтая арганізацыя. Зараз чакаем афіцыйнага адказу. Спадзяюся, у хуткім часе пытанне вырашыцца.
    А ў мяне сустрэчнае пытанне: няўжо нельга было зрабіць гэта раней? Прыпынак знаходзіцца на бачным месцы, і адсутнасць лавачкі кідаецца ў вочы. Але ж пакуль певень не клюне…
    Па сутнасці, зрабіць гэтую лавачку можна было і самім жыхарам, а для гэтага ёсць стараста вёскі. Маглі праявіць ініцыятыву мясцовыя прадпрымальнікі ці кіраўніцтва гаспадаркі. Гэта ж не завод трэба пабудаваць. Але ж будзем чакаць афіцыйнага адказу ад адпаведных службаў і яшчэ больш канкрэтных дзеянняў.
    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота аўтара


    P. S.: Калі нумар газеты быў падрыхтаваны да друку, ўдзячныя чытачы ў рэдакцыю даслалі фота: на аўтобусным прыпынку ўстаноўлена новая лавачка!

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика