• ru
  • by
  • 3 мая

    USD

    EUR

    Столин

    11C

    НАШЫ КАЛЕГІ: Жывое друкаванае слова

    01.11.2019

    397

    0

    Rate this post
    Дырэктар Столінскай друкарні Уладзімір Вярэніч каля самай старой друкарскай машыны

    Газета не прыйшла б у дом кожнага, каб не работнікі друкарні. Каб слова жыло, яго патрэбна надрукаваць.
    Практычна да канца 80-х гадоў наша райгазета друкавалася ў Столінскай друкарні. Зараз дырэктар друкарні Уладзімір Вярэніч згадвае, як прыйшоў на работу ў 1976 годзе і тады друкары выпускалі газету іншым часам да раніцы. Бо бывалі дні, калі выключалася электрычнасць і застываў метал, а для яго разагрэву патрэбен быў значны час. А ўжо ранкам, у гадзін шэсць прыязджала пошта, забірала надрукаваныя экзэмпляры і везла на сартаванне, а адтуль раёнка трапляла чытачам.
    У той час матэрыялы пісаліся практычна з калёс. Журналіст ехаў на раён, браў інфармацыю і садзіўся друкаваць. Папяровы арыгінал неслі ў друкарню, дзе наборшчыкі на лінатыпах адлівалі тэксты ў металічныя радкі. На гэта патрэбен быў час. Пасля была чытка, унясенне правак.
    – Памятаю, як прыйдзе рэдактар Васіль Нічыпаравіч Хілько і перакрэсліць якую-небудзь лінейку, загадае па-іншаму размясціць усё на паласе. І зноў перавёрстваецца тэкст, – расказвае Уладзімір Пятровіч.
    Газета выходзіла на чатырох старонках тры разы на тыдзень. Каб надрукаваць увесь тыраж, патрэбна было дзве гадзіны.
    З пачатку 90-х газету сталі друкаваць у Пінскай рэгіянальнай друкарні. Зараз з калегамі з суседняга горада калектыў рэдакцыі падтрымлівае пастаянную сувязь. Мы не толькі на стадыі “перадаў гатовыя палосы – атрымаў вынік”, а і ў рэгулярных тэлефаваннях, рэцэнзіях выйшаўшага нумара.
    Мы не бачым увесь працэс стварэння газеты ў друкарні, хаця дакладна яго ведаем. Адправіўшы гатовыя макеты, мы давяраем лёс нашых матэрыялаў ужо друкарам з Пінска.
    Працэс друкавання газеты ў Пінскай рэгіянальнай друкарні знаходзіцца пад пільным кантролем майстроў Марыі Лемяшэўскай і Дзяніса Кудзеліча. Зараз увесь тыраж нашай пятнічнай газеты – 24 старонкі – друкуецца за чатыры гадзіны.
    Таццяна СЕГЕН
    Фота аўтара
    і Дзяніса КУДЗЕЛІЧА

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика