• ru
  • by
  • 19 мая

    USD

    EUR

    Столин

    10C

    Менш слоў – больш спраў

    15.11.2019

    723

    0

    Rate this post

    Дырэктар ААТ “Кароцічы” Васіль Пятровіч Кудласевіч – чалавек нешматслоўны.  Ён упэўнены, што толькі  па справах відаць чалавека.
    За сваю прафесійную дзейнасць, якая налічвае 32 гады, неаднаразова ўпэўніваўся ў гэтым, таму звык давяраць людзям, якія стрымліваюць свае словы.
    Нарадзіўся і вырас Васіль Пятровіч у Кароцічах у сям’і лесніка, у якой выхоўвалася акрамя яго яшчэ чацвёра дзяцей. Адразу пасля школы працаваў у мясцовым калгасе вадзіцелем, скончыўшы курсы ДТСААФ.
    Пасля была служба ў арміі, якую праходзіў у танкавых вайсках у Германіі. Яго камандзір настойліва прапаноўваў стаць ваенным, але юнак вырашыў вярнуцца на радзіму і паступіў у Беларускі сельскагаспадарчы тэхнікум па падрыхтоўцы кіруючых кадраў калгасаў і саўгасаў і атрымаў спецыяльнасць агранома-арганізатара. Пасля заканчэння тэхнікума стаў студэнтам Усесаюзнага сельскагаспадарчага інстытута завочнай адукацыі і ездзіў на сесіі ў Маскву. За гады вучобы паспеў пазнаёміцца з усімі славутасцямі сталіцы былога СССР, таму з настальгіяй успамінае тыя часы.
    А ў красавіку 1987 года прыйшоў на сваё першае рабочае месца галоўнага агранома ў калгас “XIX партз’езд” (цяпер КСУП «Відзіборскі»), дзе адпрацаваў 14 гадоў. Потым яшчэ чатыры гады быў на такой жа паса-дзе ў калгасе “Рассвет” у Дубаі, якім кіраваў яго брат Адам.
    Яшчэ ў час вучобы ў тэхнікуме стварыў сям’ю з Кацярынай, якая таксама родам з Кароціч, і стаў бацькам дзвюх дачок Валянціны і Святланы. У 2004 годзе Васілю Пятровічу прапанавалі ўзначаліць на выбар некалькі гаспадарак, у тым ліку калгас “Новае жыццё”, які цяпер носіць назву ААТ “Кароцічы”. Рашэнне вярнуцца на сваю малую радзіму прыняў адразу, паколькі ведаў там кожны куточак і кожнае поле.
    Васіль Пятровіч за справу ўзяўся па-гаспадарску і цяпер ААТ “Кароцічы” – адна з самых паспяховых гаспадарак у раёне, нягледзячы на тое, што з’яўляецца самай маленькай па сваіх памерах. Плошча складае 2100 гектараў, з якіх 898 – ворная зямля. На ўтрыманні ў гаспадарцы 2800 галоў кароў, і тут шчыльнасць буйной рагатай жывёлы на сто гектараў – 130 галоў. У гэтым годзе плануюць дасягнуць надой ад адной каровы ў 7 тысяч кілаграмаў малака.
    І гэта не галаслоўная заява. Як стала вядома, ААТ “Кароцічы” стала пераможцам абласнога спаборніцтва па нарыхтоўцы якасных кармоў сярод сельскіх гаспадарак плошчай да пяці тысяч гектараў.
    Трэба дадаць, што ў мінулым годзе яны ў гэтай групе занялі другое месца. Не сакрэт, што менавіта ад малака залежыць агульная рэнтабельнасць гаспадаркі. Трэба падкрэсліць, што тут не толькі вялікія надоі, але і якасныя паказчыкі адныя з лепшых у раёне: 77,2 працэнта малака рэалізуецца гатункам “экстра” пры сярэднім па раёне 58,8 працэнта.
    Прыкметна тое, што ўвесь калектыў гаспадаркі імкнецца да агульнай мэты. Васіль Пятровіч па-цвярджае гэтае назіранне: “Мае хлопцы – залатыя работнікі”.
    А тыя, у сваю чаргу, паважаюць Васіля Пятровіча за справядлівасць і ведаюць, што ён ніколі не кідае слоў на вецер. Прыемна бачыць такое супрацоўніцтва, якое прыводзіць вось да такіх цудоўных дасягненняў.

    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика