• ru
  • by
  • 19 мая

    USD

    EUR

    Столин

    10C

    Маскі носім – не хварэем!

    12.10.2021

    436

    0

    Rate this post

    Як вядома, рынкі і магазіны – месцы, дзе найбольш бывае людзей. Пра гэта трэба памятаць, бо, на жаль, каранавірус не збіраецца знікаць. Для таго каб перамагчы хваробу, трэба вакцынацыя больш за 70 працэнтаў насельніцтва.
    Але на выязным прышчэпачным пункце на рынку ў аграгарадку Альшаны ў мінулую суботу было, мякка кажучы, немнагалюдна. А дакладней, ні адзін чалавек не прыйшоў. Урач агульнай практыкі Альшанскай амбулаторыі Мацвей Гулакоў упэўнена кажа:
    – Працуючы і на прыёме, і ў стацыянары, я магу адназначна сказаць, што вакцынацыю неабходна рабіць. Ну і не губляць пільнасці, захоўваць меры бяспекі, – кажа малады ўрач.
    Дарэчы, 9 кастрычніка быў уведзены абавязковы масачны рэжым. Праверыць, ці ўсе ў курсе гэтай падзеі, вырашыла ў гандлёвых павільёнах на рынку.
    Праўда, усе 20 з лішкам я не змагла абысці, але пабывала ў найбольш наведваемых.
    У магазіне дзіцячага аддзеня «Ух-ты» заўсёды многа пакупнікоў, што не дзіўна: у Альшанах большасць мнагадзетных сем’яў. Але на гэты раз у магазін завітала Ганна Мішкевіч з дачушкай, якія жывуць у Мазыры, але прыехалі да бацькоў у Рамель:
    – Людзі крыху забылі пра маскі, таму ім цяжка зноў звыкаць, – кажа Ганна. – Прычым і ў горадзе таксама яшчэ не ўсе выконваюць неабходныя патрабаванні. Думаю, трэба час.
    У магазіне «Сямейны» ўсе пакупнікі – у масках. Таццяна Мішкова працуе ў школе, зараз у дэкрэтным водпуску. Да масак звыкла адразу, а вось наконт вакцынацыі пакуль канчатковае рашэнне не прыняла, бо нядаўна перахварэла.
    У магазіне «Настрой» прадаўцы Аляксандра Тулупава і Наталля Чынікайла таксама былі ў масках і пальчатках. Праўда, як кажуць дзяўчаты, апошніх хапае не надоўга, бо працуюць з будаўнічымі прыладамі.
    Заўсёды мнагалюдна ў магазіне электроннай тэхнікі «Inx.by», бо акрамя продажу, тут яе і рамантуюць. У час майго візіту маці з дачкой выбіралі чахол для тэлефона. Як яны, так і прадавец Дзмітрый – у масках. Адміністратар магазіна Аляксандр Шчучка:
    – Я цалкам падтрымлвіаю вакцынацыю, таму ўжо зрабіў сабе першую прышчэпку. Адчуваю сябе нармальна, ніякіх дрэнных пабочных эфектаў не было. Не разумею здзіўлення некаторых людзей, маўляў, чаму так хутка вынайшлі вакцыну? Зараз 21 стагоддзе на вуліцы, медыцына, тэхніка і тэхналогіі развіваюцца вельмі хутка. Думаю, раз вакцына ўжо існуе, значыць, трэба гэтым скарыстацца.
    Цалкам згодны з пяпярэднім рэспандэнтам і ўладальнік «Шаурмы» Міхаіл Быба. Не памылюся, калі скажу, што гэтую гандлёвую кропку наведвае рэкордная колькасць людзей. Паспытаць свежага кофе, блінчыкаў, хот-дога і, канечне, саму шаурму жадаюць многія. Таму меры перасцярогі тут вельмі кантралюцца. Абавязкова антысэптык, прадаўцы ў масках і пальчатках.
    – Мы таксама зацікаўлены ў тым, каб наш персанал не хварэў. Што тычыцца прышчэпкі, то я абавязкова буду яе рабіць. Ужо не ўпершыню людзі сустракаюцца з пандэміямі і перамагаюць іх дзякуючы вакцыне, – разважае Міхаіл.
    Так што, паважаныя чытачы, рабіце высновы. І абавязкова захоўвайце масачны рэжым. Сцеражонага Бог беражэ.
    Ганна
    МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика