• ru
  • by
  • 19 мая

    USD

    EUR

    Столин

    20C

    Калі можна ісці ў брусніцы і журавіны?

    20.08.2021

    544

    0

    Rate this post

    Тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад журавін і брусніц устаноўлены рашэннямі абласных выканаўчых камітэтаў.
    Для жыхароў Брэсцкай і Гомельскай абласцей збор брусніц дазволены ўжо з 10 жніўня, а нарыхтоўку журавін можна пачаць з чацвёртага верасня.
    Збіраць і нарыхтоўваць можна толькі спелыя ягады і толькі спосабамі, якія не наносяць шкоды раслінам і не прыводзяць да іх знішчэння.
    Нагадаем: за парушэнне тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў або метадаў збору (нарыхтоўкі) дзікарослых ягад, а таксама за іншыя парушэнні правілаў збору прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Фізічным асобам пагражае штраф у памеры да 20 базавых велічынь (сёння гэта 580 рублёў), для ІП – да 100 БВ (2,9 тыс. руб.), для юрыдычных асоб – да 500 БВ (14,5 тыс. руб.)

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика