• ru
  • by
  • 5 мая

    USD

    EUR

    Столин

    22C

    Якасць – на першым месцы: магазін «Калінка», які знаходзіцца ў Давыд-Гарадку

    09.07.2021

    503

    0

    Rate this post

    Напісаць пра магазін «Калінка», які знаходзіцца ў Давыд-Гарадку, мне параілі многія яго пакупнікі. Маўляў, тут усё на выдатна: і якасць прадукцыі, і яе кошт, і месца размяшчэння, і абслугоўванне. Таму завітала сюды ў адзін з летніх дзянькоў. Прадавец Юлія Страха ў гэты момант працавала з пакупніком – паказвала мадэлі сукенак.
    А людзей у магазіне за час майго візіту было многа.


    – Зараз у нас гарачая пара, – расказвае Юлія. – Да нас прыходзяць людзі не толькі з Давыд-Гарадка, але і з аграгарадкоў і вёсак. Пасля халоднага мая вялікі ажыятаж назіраўся ў чэрвені, калі надышла спёка. Як вядома, прадукцыя кампаніі «Калінка» вельмі якасная, зробленая з натуральных матэрыялаў – бавоўны, ільну і іншых. І што самае галоўнае, кошт не прымушае хапацца за галаву, паколькі цэны вельмі дэмакратычныя. Як расказваюць нашы пастаянныя пакупнікі, некаторыя мадэлі каштуюць нават танней, чым на базары. Да таго ж вялікім плюсам з’яўляецца тое, што ў нас можна набыць абсалютна ўсё – ад шкарпэтак да верхняга адзення. Дадам, што ў нас дзейнічае сістэма скідак. На летнюю калекцыю 2020 года яна складае 30 працэнтаў, на асенне-вясеннюю – 20 працэнтаў. На тавары 2019 года яна ўвогуле 70 і 50 працэнтаў адпаведна. Пакупнікі заўсёды цікавяцца скідкамі і часта набываюць сукенкі ці іншыя прадметы адзення па іх.
    – А які самы хадавы тавар у вашым магазіне?
    – Гэта ўсё залежыць ад пары года. Зараз, напрыклад, гэта футболкі, бялізна, шорты і іншыя летнія рэчы. Зімой больш набываюць кофты, цёплыя штаны, верхняе адзенне. Калі нейкія тавары ў нас доўга не знаходзяць свайго пакупніка, мы іх уцэньваем. І, як паказвае практыка, гэта значная акалічнасць для чалавека, каб здзейсніць пакупку.
    – А які ён – ваш пакупнік?
    – У сваёй большасці гэта жанчыны, незалежна ад узросту. Вельмі часта прыхо-дзяць са сваім дзецьмі. А вось з мужчынамі – рэдка. Тыя ў асноўным чакаюць у машыне. І толькі калі трэба штосьці памераць, неахвотна адчыняюць дзверы. Калі, напрыклад, кашулю ці штаны трэба выбраць на якую прычыну – вяселле, дзень нараджэння і гэтак далей. А вось футболкі і бялізну гаспадыні бяруць на вока і амаль ніколі не вяртаюць. Падыходзіць, значыць. Яшчэ набываюць многа адзення на падарунак, звычайна гэта дзіцячыя наборы. Чакаем вялікага наплыву пакупнікоў у жніўні, калі пачынаюцца зборы ў школу. У нас вялікі асартымент для вучняў рознага ўзросту, таму без пакупак у нас ніхто не выходзіць. Больш за ўсё бяруць, зразумела, мнагадзетныя маці. Адна з іх набыла тавару на 250 рублёў за адзін раз. І такіх нямала. Мы імкнёмся задаволіць увесь кантынгент, таму неаднаразова наша загадчыца Ала Крох ездзіць на фабрыку ў Салігорск, каб самастойна выбраць тавары, якія карыстаюцца вялікім попытам, – расказвае Юлія.
    Пакуль мы размаўлялі з прадаўцом, пакупнікі то і справа заходзілі ў магазін. Таму пацікавіліся і іх меркаваннем. Ганна Малініч з аграгарадка Вялікае Малешава набыла сабе туніку. Сюды яна прыязджае як сама, так і са сваімі трыма дзецьмі.
    – Я вельмі цаню якасць, якая ў прадукцыі «Калінка» вельмі высокая. Мне важна, каб мае дзеці хадзілі ў адзенні з натуральных матэрыялаў, асабліва зараз, калі спёка. Гэта перш за ўсё здароўе, – кажа жанчына.
    Пастаянным пакупніком з’яўляецца жыхарка Давыд-Гарадка Вікторыя Вабішчэвіч. Тут часта набывае сукенкі, спадніцы і штаны дзелавога стылю. Выбірае прадукцыю гэтага магазіна і для дома.
    – Кошт абсалютна адпавядае якасці. Адзенне служыць па некалькі гадоў. Нават калі і надакучыць, выкінуць рука не падымаецца (смяецца). Мужу і сыну таксама тут купляю некаторыя рэчы. Добра, што яны нічога не маюць супраць майго густу.
    Завітала сюды Ала Цубер з нявесткай Таццянай і ўнукам Аляксандрам, якому выбіралі футболку.
    – Мяне задавальняе асартымент, тут можна набыць ўсё, што патрэбна для дзіцяці. Калі на рынку мадэлі адзення падобныя адна на другую, то ў гэтым магазіне знайсці што-небудзь адметнае больш шанцаў. Яшчэ тут можна спакойна падысці, паглядзець, памацаць рукамі, аб чым на рынку трэба прасіць прадаўца. Няма спешкі, можна спакойна выбіраць столькі, колькі патрэбна, – кажа Таццяна.
    Так што, паважаныя чытачы, калі вы яшчэ не былі ў магазіне «Калінка» – вас чакаюць!
    Ганна
    МЕЛЬНІК
    Фота
    аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика