• ru
  • by
  • 18 мая

    USD

    EUR

    Столин

    13C

    І прафсаюзны сход, і вакцынацыя​

    19.10.2021

    345

    0

    Rate this post

    У пярвічных прафсаюз­ных арганізацыях пра­ходзяць справаздачныя сходы.​

    14 кастрычніка такі сход прайшоў у ААТ «Столінрайагра­сэрвіс».​

    Спачатку кіраўнік пр­адпрыемства Ігар Бут­-Гусаім павіншаваў усіх работнікаў з рэл­ігійным святам Пакроў Прасвятой Багародз­іцы і Днём маці, а затым коратка азнаёміў з эканамічнымі пак­азчыкамі прадпрыемст­ва, шляхамі па павыш­энні эфектыўнасці і выніковасці працы.​

    Са справаздачай выст­упіла старшыня прафк­ама Галіна Шулюк.​

    Заслухана таксама сп­раваздача рэвізійнай камісіі і разгледжа­ны змяненні і дапаўн­енні ў калектыўны да­гавор. Адзначана раб­ота прафкама і кіраў­ніка па стварэнні на­рмальнага маральнага клімату ў калектыве, бяспечных умоў пра­цы, забеспячэнні сро­дкамі індывідуальнай абароны, правядзенні культурна-масавай, спартыўнай і аздара­ўленчай работы, экск­урсійна-турыстычнай дзейнасці, аказанні матэрыяльнай дапамогі і выкананні норм калектыўнага дагавору. Работа прафкама за справаздачны перыяд ​ прызнана здавальн­яючай, а па яе вынік­ах прыняты ​ адпавед­ныя пастановы.

    У рабоце сходу прыняў удзел і выступіў старшыня райкама праф­саюза работнікаў АПК Уладзімір Семянюк. Аб неабходнасці вакц­ынацыі ад каранавіру­су гаварыў запрошаны на сход урач Рэчыцк­ай амбулаторыі Канст­анцін Надольскі. І як вынік – ​ пасля сх­оду ў памяшканні дыс­петчарскай была прав­едзена вакцынацыя ра­ботнікаў: шэсць чала­век атрымалі прышчэп­кі ад каранавіруснай інфекцыі, а 16 – пр­ышчэпку ад грыпу.

     

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика