• ru
  • by
  • 18 мая

    USD

    EUR

    Столин

    12C

    Хутка ў поле

    28.02.2023

    359

    0

    Rate this post

    У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна завяршаецца тэхнічны агляд сельгастэхнікі, якая ў хуткім часе будзе задзейнічана на вясенніх работах у полі. Усяго трактарны парк сельскагаспадарчых арганізацый і ААТ «Столінрайаграсэрвіс» складае 568 трактароў, з якіх 78 – энерганасычаныя, 104 пагрузчыкі і 272 прычэпы.

    – Тэхнічны агляд праведзены ў 13 сельгасарганізацыях раёна з 16, – расказвае «НП» загадчык сектарам па нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Кавальскі. – Адзначу, што інжынерныя службы як заўсёды добрасумленна падыйшлі да падрыхтоўкі тэхнікі. Амаль усе трактары і пагрузчыкі адразу прайшлі тэхнічны агляд. Калі якая-небудзь тэхніка і не прайшла, то знаходзілася ў гэты час на рамонце. Уся тэхніка будзе агледжана да 10 сакавіка.
    На адным з тэхнічных аглядаў пабываў і карэспандэнт газеты – у ААТ «Церабяжоў-Агра» на мехдвары роўнай шарэнгай сталі некалькі дзясяткаў трактароў, сярод якіх вылучаліся энерганасычаныя – «МТЗ-3022», «John Deer 8430» і «Massey Ferguson 8737 S».
    – Па сваёй магутнасці і працаздольнасці гэтыя трактары амаль аднолькавыя, – гаворыць галоўны інжынер ААТ «Церабяжоў-Агра» Анатоль Андрыяшка. – Надзейныя. Самы магутны «немец», які, дарэчы, і самы стары – 16 гадоў, а самы новенькі «Майсей», як мы яго коратка называем, «Massey Ferguson» – у красавіку споўніцца чатыры гады. Беларус пасярэдзіне будзе.
    – Усяго ў гаспадарцы пасля далучэння КСУП «Агра-Глінка» стала шэсць энерганасычаных трактароў, а парк павялічыўся ўдвая – да 49 адзінак. Большасць з гэтай тэхнікі ў хуткім часе вый-дуць у поле, каб араць глебу, культываваць і іншае. І вялікую ўвагу мы надаем падрыхтоўцы энерганасычанай тэхнікі, таму што на іх жалезных плячах вялікая адказнасць. Усё-такі араць абаротным васьмікорпусным плугам спрытней, чым звычайным чатырохкорпусным.
    Аляксандр НІКІФАРЭНКА
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика