• ru
  • by
  • 17 мая

    USD

    EUR

    Столин

    19C

    Грамадская прыёмная: Спытаць – не значыць паскардзіцца

    08.12.2020

    349

    0

    Rate this post

    У мінулую пятніцу, чацвёртага снежня, у грамадскай прыёмнай па зборы прапаноў па актуальных пытаннях развіцця краіны і рэгіёнаў дзяжурыла Святлана Піва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру».
    Тэлефанаванне з Вялікіх Арлоў. Тамара Скрабец выказала прапанову аб унясенні змяненняў у Закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асаб». Тамара Рыгораўна лічыць, што варта даць больш паўнамоцтваў мясцовым органам улады, каб усе праблемныя пытанні вырашаліся на месцы і ў чалавека не было падстаў звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі.
    Зварот жыхаркі г. Століна Галіны Ляшко тычыўся атрымання льготных крэдытаў для маладых сем’яў і маладых спецыялістаў. Гутарка ішла пра Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2000 г. № 631 «Аб дадатковых мерах па павышэнні заработнай платы і прадастаўленні льготных крэдытаў асобным катэгорыям грамадзян», а таксама пра іншыя віды крэдытавання.
    Заўтра, дзявятага снежня, са сваімі прапановамі можна звярнуцца да Наталлі Іванаўны Пашкевіч – першага сакратара Столінскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». У пятніцу, 11 снежня, у грамадскай прыёмнай будзе
    працаваць Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч – намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта.
    Працуе грамадская прыёмная ў кабінеце № 25 – служба «адно акно» раённага выканаўчага камітэта – двойчы на тыдзень: па серадах і пятніцах з 17.00 да 18.00 гадзін, тэлефон 2 04 38. У працоўны дзень па гэтым нумары пытанні можна задаць з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 гадзін.
    Галіна ГАШЧУК

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика