• ru
  • by
  • 17 мая

    USD

    EUR

    Столин

    20C

    Грамадская прыёмная: Шматпартыйнасць на выбарах

    06.01.2021

    184

    0

    Rate this post

    Па-ранейшаму працягваюць працаваць грамадскія прыёмныя, куды любы жыхар раёна можа звярнуцца з прапановамі па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
    На гэты раз дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандру Бабаловічу свае меркаванні выказаў дырэктар Столінскай друкарні, першы сакратар Столінскай раённай арганізацыі КПБ Уладзімір Вярэніч.
    Гутарка ішла аб арганізацыі непасрэдна выбарчага працэсу. На думку Уладзіміра Пятровіча, можна было б прымяняць змешаную выбарчую сістэму. Напрыклад, 1/3 частка галасуе па адкрытых партыйных спісах, а 2/3 – па аднамандатных акругах.
    Аляксандр Сяргеевіч адзначыў, што гэтае пытанне будзе занатавана профільнай камісіяй па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. І, канешне, вынесены на разгляд.
    Алена КЛІМУШКА
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика