• ru
  • by
  • 17 мая

    USD

    EUR

    Столин

    19C

    Грамадская прыёмная: Пляцоўка для дыялогу

    01.12.2020

    262

    0

    Rate this post

    У кабінеце № 25 – служба «адно акно» раённага выканаўчага камітэта – працягвае работу грамадская прыёмная.
    У мінулую пятніцу тут працаваў Вячаслаў Мікалаевіч Шэлест, дырэктар філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» Столінскі хлебазавод, старшыня РГА «Белая Русь».
    Сюды можна прыйсці альбо патэлефанаваць з рознымi прапановамi па пытаннях канстытуцыйнай рэформы i iншых актуальных праблемах краiны i рэгiёнаў, агучыць праблемы, якiя ўзнiкаюць у сацыякультурнай сферы, эканамiчнай галiне, мала-дзёжнай палiтыцы i iншых кiрунках.
    Працуе грамадская прыёмная двойчы на тыдзень – па серадах і пятніцах з 17.00 да 18.00 гадзін, тэлефон 2 04 38. У працоўны дзень па гэтым нумары пытанні можна задаць з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 гадзін.
    Заўтра, 2 снежня (серада), у грамадскай прыёмнай вас выслухае Аляксандр Міхайлавіч Бурда, начальнік Столінскага ўчастка паштовай сувязі Пінскага РУПС Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта»; 4 снежня (пятніца) – Святлана Васільеўна Піва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі.
    Галіна ГАШЧУК
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика