• ru
  • by
  • 17 мая

    USD

    EUR

    Столин

    17C

    Грамадская прыёмная: Патрыятызм і клопат

    04.12.2020

    340

    0

    Rate this post

    Выхаванне патрыятызму, клопат пра ветэранаў, увага беларускай мове і іншыя тэмы гучалі ў грамадскай прыёмнай у сераду, другога снежня. Прымаў наведвальнікаў Аляксандр Бурда, начальнік Столінскага ўчастка паштовай сувязі Пінскага РУПС Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта».
    Трэба трымаць упор на дзяржаўную ідэалогію, выхаванне патрыятызму, пераканана Софія Мацюх, намеснік старшыні раённага савета ветэранаў.
    – Пакуль яшчэ жывыя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашызму, дзеці вайны, на іх прыкладзе трэба выхоўваць пачуццё гонару за свой народ і павагу да старонак мінулага, – гаворыць Софія Мікалаеўна. – Раней патрыятычным выхаваннем займаліся акцябрацкія, піянерскія і камсамольскія арганізацыі. Цяпер гэта адышло ў нябыт. І праблема асабліва востра адчуваецца зараз, калі ў нашай моладзі адзначаецца так званае «цемечка патрыятызму». Немалаважная тут роля і сям’і, бо ўсё закладваецца ў раннім дзяцінстве ў сям’і і замацоўваецца ў школьныя і студэнцкія гады.
    Нягледзячы на меры матэрыяльнай і фінансавай падтрымкі пенсіянераў з боку дзяржавы, прагучала прапанова актывізаваць работу ўсіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, каб ветэраны працы, пенсіянеры атрымлівалі ад іх больш увагі і клопату, каб такі стыль работы стаў прывычным для ўсіх сфер дзейнасці.
    Вольга Бык з аг. Верхні Церабяжоў па тэлефоне цікавілася, ці можна здаваць цэнтралізаванае тэсціраванне па прадметах на беларускай мове.
    Усе агучаныя просьбы і прапановы будуць прааналізаваны, а абмеркаванне самых актуальных ініцыятыў будзе працягнута на Усебеларускім народным сходзе.
    У Столінскім райвыканкаме за лістапад праведзена сем грамадскіх прыёмных. У рабоце ўдзельнічалі прадстаўнікі ўстаноў сацыяльнай сферы, прафсаюзных і іншых грамадскіх арганізацый, выканаўчай улады і дэпутаты. Менавіта падчас такіх дыялогаў разам знаходзіцца рашэнне праблем.
    Працуе грамадская прыёмная ў кабінеце № 25 – служба «адно акно» раённага выканаўчага камітэта – двойчы на тыдзень: па серадах і пятніцах з 17.00 да 18.00 гадзін, тэлефон 2 04 38. У працоўны дзень па гэтым нумары пытанні можна задаць з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 гадзін.
    Сёння, чацвёртага снежня (пятніца), у грамадскай прыёмнай вас выслухае Святлана Васільеўна Піва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі.
    На наступным тыдні прыём правядуць Наталля Іванаўна Пашкевіч – першы сакратар Столінскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (9 снежня) і Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч – намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта (11 снежня).
    Галіна ГАШЧУК
    Фота
    аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика