НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Чарговы раз у грамадскай прыёмнай абмяркоўваліся пытанні, што хвалююць жыхароў раёна.
Да кіраўніка справамі райвыканкама, старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Таццяны Лабадзінскай прыйшлі прадстаўніцы ліцэя і ПМК-62 – Вольга Строк і Валянціна Зіноўчык адпаведна.
Жанчыны гаварылі пра сацыяльную складаючую жыцця краіны. Так, у нас ёсць шэраг ільгот для мнагадзетных сем’яў у плане забеспячэння жыллём. А вось на цяперашні дзень толькі што ўзяўшыя шлюб маладыя людзі не могуць дазволіць пабудаваць ці набыць уласнае жыллё з дапамогай дзяржаўнай падтрымкі. А гэта немалаважная складаючая ўдалага сямейнага жыцця.
Рамонт і будаўніцтва дарог у раёне – яшчэ адно з пытанняў, агучаных візіцёрамі. Століншчына – адзін з найбольшых рэгіёнаў у краіне не толькі па плошчы, але і, магчыма, па колькасці дарог. І іх стан выклікае нараканні. Элементарна не хапае фінансаў на своечасовы рамонт, а таксама будаўніцтва «артэрый». Магчыма, трэба падумаць пра размеркаванне сродкаў у адпаведнасці з наяўнасцю колькасці транспарту, а таксама звязуючых кіламетраў і паміж населенымі пунктамі, ды і ўнутры іх.
Грамадская прыёмная ў Столінскім райвыканкаме будзе працаваць і ўвесь студзень. Звяртайцеся, вас абавязкова пачуюць.
Тэкст і фота Алены КЛІМУШКА

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения

Оставить комментарий

Похожие новости