НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У памяшканні службы «адно акно» Столінскага раённага выканаўчага камітэта працягвае работу грамадская прыёмная.

У сераду, 18 лістапада, дыялог з зацікаўленымі людзьмі вяла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Столінскага райвыканкама Любоў Дземідовіч.
Жыхарка г. Століна Вера Дабрынец у сваім звароце закранула пытанне сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у прыватнасці, аказання паслуг пажылым людзям, што блізкае ёй па родзе працоўнай дзейнасці. Жанчына цікавілася, ці залічваецца ў працоўны стаж час догляду інваліда першай групы і асоб, старэйшых за 80 гадоў, якія маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе.
Падчас гутаркі наведвальніца грамадскай прыёмнай агучыла праблему павышэння адказнасці дарослых дзяцей за сваіх пажылых бацькоў.
Нагадваем, што любы жыхар Століншчыны можа выкарыстаць магчымасць выказаць прапанову, задаць пытанне або агучыць грамадскую праблему дзяжурным грамадскай прыёмнай, якая працуе па серадах і пятніцах з 17.00 да 18.00 гадзін у кабінеце № 25, тэлефон 2 04 38.
Сёння, 20 лістапада, у грамадскай прыёмнай вас выслухае начальнік аддзела па адукацыі Столінскага райвыканкама Аляксандр Вячорка. Калі ласка, звяртайцеся.
У рабочыя дні пытанні можна задаць па тэл. 2 21 75 з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 гадзін.
Усе прапановы і ініцыятывы грамадзян будуць вывучаны і прапанаваны для абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе.
Галіна
ГАШЧУК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения

Оставить комментарий

Похожие новости